Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Паніч м. Сын пана; малады пан. [Марыля]: Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дыкусё пайшло ўверх дном -усіх чыншавікоў сталі чысціць (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 271). Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара (У. Дубоўка ТСБМ, III, 668).. нахабныя чаляднікі з панічамі мацалі нас ды ціскалі (А. Карпюк. Белая дама - БД, 264). / у параўн. - А маладыя хлопцы ходзяць шчэ чысцей; іншы так, падла, убярэцца ў святы дзень, што ўсё роўна як паніч (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле - 36. тв. у 12 т., IV, 302). Высокія гарбатыя жураўлі студней. як панічы ў сурдутах, стаялі то там то сям у вёсцы высока над стрэхамі хат (Я. Колас. Палеская вёска - 36. тв. у 12 т., IV, 256). Панічовы, прым. Які мае адносіны да паніча. [Ёнтак]: У любасць не вер [Галька] панічову К беднай сялянцы, ты не вер! (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 23). Панічок м. Ласк. да паніч. [Зоська]: Паніч, панічок к нам прыйшоў (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 296). II Форма ветлівага звароту да пана. Што, панічок, - абарочваўся да яго дарослы касец, - гнюсіцца над табой каса, не слухаецца? (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага- Н, 51). Панічоўскі, прым. Тое, што панічовы. [Марыля]: Тады ўжо, пры грудзях, панічоўская кроў іграла ў целе яго вутленькім... (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 293). Панічык м. Тое, што панічок. На панічыкаў модных усюды крычалі, Самі ж веру, гаворку, адзежку мянялі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 438). Панна ж. 1. Жонка або дачка пана; маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства. А вунь, дзе панна йдзе. Якія, ах, шаты! Што глядзіш? - у яе ёсць паніч багаты (Я. Купала. Аб мужыцкай долі - 36. тв., III, 102). [Эдмунд]: Я стаў побач з ёй нечакана, I ручку паціснуць дазволіла панна (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны — Тв., 83)...панна Антаніна Радзівіл, адзіная наследніца князя Мацея, уладара навакольных земляў, выходзіць замуж за шляхціца Станіслава Юрагу (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 194). А ці адрозніваюцца жанчыны адна ад адной, калі якая з іх баярская дачка ці простая панна? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 534). Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю (Я. Колас ТСБМ, III, 669). 2. У дарэвалюцыйны час — форма ветлівага звароту да дзяўчыны (жанчыны) з прывілеяваных пластоў грамадства. [Кастусь:] - He гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш (К. Крапіва — ТСБМ, III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶