Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
а тыя, ійто бога знаюць - грошы не з'яўляюцца крытэрыем ацэнкі асобы. [Падлетак:] -Ды толькі не тыя паны, што грошы маюць, а тыя, што бога знаюць. Забяры свае бязбожныя грошы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 267). Пан панам - самы магутны, які мае моцны ўплыў у грамадстве. Захоча пан - паможа нам, Я ж ведаю: вы - пан панам, Для пана ўсё, усё мажліва (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 105). Сам сабе пан - самастойны, не залежны ні ад кога чалавек. Хоць шляхціч цёмны, як саган, Затое ж сам сабе ён пан (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 98). Табы толькі пан, калі бобра я п'ян - нічога не страшна чалавеку ў нецвярозым стане. Разгарніся ж душа. Сцеражыся Тамаша. Бо тады толькі пан, Калі добра я п'ян (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 120). Хварэць (захварэць) на пана - доўга спаць, вылежвацца; весці сябе высакамерна, фанабэрыста, выяўляючы нечаканыя звычкі, імкненне да раскошы і пад. Дзед жабрак прачнуўся рана, Будзіць хлопца: - Уставай! Хварэць нечага на пана, Хоць падзяку людзям дай! (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 81). Бач, захварэў на пана... Няма таго, каб аддаць дабрыдзень, злюдзьмі na-людску паздароўкацца... (I. Аношкін. Букет бэзу - ЭСФ, 395). Панаў, прым. Тое, што панскі. Уставала [дзяўчына] рана, Лсіжылася позна, Iў сне чула панаў Голас хрыплы, грозны (Я. Купала. Ты мне песню спей, дзяўчына... - 36. тв., IV, 363). Пане м. Тое, што пан у III знач. «Мы будзем ехаць паволі. Выбярэм самых спакойных коней, ласкавы пане!» — супакойваючым, нібы да дзіцяці, тонам сказаў пан Вашамірскі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 127). Паненачка ж. Памянш.-ласк. да паненка...прыцягалыза вабілі nana пышныя балі, дваранскія з'езды, выбары, а найбольш -ўдавіцы і салонныя паненачкі (М. Віж. Лабірынт - Л, 57). Паненка ж. 1. Незамужняя дачка пана. Праз дзяўчыну-красу я [агароднік] свой век загубіў, Згінуў з ласкі паненкі, шляхоцкай дачкі (Я. Купала. Агароднік - 36. тв., I, 408). Рукі прыслужніцы заварушыліся хутчэй, нібы яна хацела перадаць паненцы сваю моц (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 19). Мова хмельная вядзецца, Сьмех паненак маладых (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 161). 2. Маладая прыгожая дзяўчына. [Пан Патоцкі:] - Ну, што воліш сабе выбраць, Пышная паненка (Я. Купала. Бандароўна - 36. тв., V, 89). Панёва ж. Род жаночага адзення, спадніца. Панёву швыдка нахапіла, Кашэль сачнямі [ляпёшкамі] налажыла, Ў калёсы села, пакацілась (В. Равінскі. Энеіда навыварат - Зан., 50). Пані, ж. да пан у I знач.; жонка пана. Едзе шляхам да Кіева Шасцярнёй карэта, А ў карэце пан і пані, Шыкарна адзеты (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зезды, зяўляюцца, пян
7 👁
 ◀  / 658  ▶