Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
не адзначыў (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 34). To праўда, пан майстар (там жа, 147). А Пан-абармопг. Тут ясна ўсё... Ідуць у двор. У пастку пана-абармота (Я. Колас. Рыбакова хата- 36. тв. у 12 т., VIII, 93). Пан-паляк. Ці ён не ведае законаў I штучак пана-паляка? (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 195). Паны-рада - паны Рады Вялікага княства Літоўскага (узнікла як найвышэйшы орган дяржаўнай улады пры вялікім князе, пазней стаў самастойным). -Гедзімін пашле памяне пазней, бо рыхтуецца да сустрэчы і ў яго ўжо сядзяць маршалак, ваявода і панырада (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 423). о Радны пан - асоба, якая займала важную службовую пасаду і была членам Рады. Прыходзіць [князёк] дахаты, із лапцей разуўся, Анучы развесіў, радных паноў зве, А як, баш, прыйшлі, індыком надуўся Дый кажа: «Пішыце ўказ грамадзе!..» (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 219). Ясны пан - яснавяльможны пан. Воўк дзярэ ў лесе козу, А ваўка — мужык Іван, А Івана — ясны пан, Пана ўжо дзярэ юрыста, А юрысту — д'яблаў трыста! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 120). 0 Або пан, або прапаў — або дасягнуць усяго жадаемага, усё атрымаць, або ўсё страціць. «Робяць мне экзамен. - падумаў ён: - Ну, што ж? або пан, або прапаў. I не святыя ж гаршкі лепяць», — разважаў Лабановіч пад густы шум прымуса (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 616). Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача (фалькл.) — незалежны ні ад кога, самастойны. Аднаму, без сям'і заўсёды лягчэй. — Дзе-небудзь прыпынюся. Есць такая прыказка: «Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача», — бойка адказаў настаўнік (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 515). Відаць (відно) пана па халявах [польск. гпаж pana ро cholewach] - (відаць) па знешнасці, паводзінах, справах, што за чалавек. - Відаць пана па халявах, - кідае ў адрас аўтара Канстанцін Міхайлавіч. - Чуеш, які пахзяго творыка верне? (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе - ЭСФ, 294). Вялікі пан (іран.) - не вельмі важная асоба, той, хто беспадстаўна зазнаецца. - Вялікія паны завяліся, на гной пазіраць не могуць! Куды ж гной цяпер падзець? (Я. Колас. У двары пана Тарбецкага - 36. тв. у 12 т., V, 179). Два паны - адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў — пра шляхціцаў-аднадворцаў. Пры старых парадках, да раздзелу, служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, а мужык, які па сваёй ахвоце браў зорою і ішоў на вайну, тым самым, разам з сям'ёю, аўтаматычна пераходзіўу шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з'едліва казалі:» Два паны — адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 109). He тыя паны, што грошы маюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дяблаў, зброю, зедліва, сямёю, сямі
11 👁
 ◀  / 658  ▶