Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Памешчык м. Землеўладалыіік, дваранін, пан. Пытаюся аб умовах службы ў мясцовых памешчыкаў (М. Віж. Лабірынт - Л, 10). Я ўяўляў малюнкі бунту сялян супроць памешчыкаў і пытаўся ў дзеда: «А што рабіў цар?» (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 254). 0 Чырвоны памешчык - старшыня калгаса як гаспадар з неабмежаванай уладай. «Чырвоныя памешчыкі» паўсюдна рабілі, што хацелі, ператвараючы падначаленых у паслухмяных балванчыкаў (М. Дзелянкоўскі. Бойся, а то... — ЭСФ, 413). Памешчыцкі, прым. Які мае адносіны да памешчыка, належыць яму. Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней (Ц. Гартны — ТСБМ, III, 651). Памфіла ж. Баявы карабель. Вось ён [служка] дабіраецца да прычалаў, дзе моцныя якары ледзь утрымліеаюць на месцы цяжкія гружаныя лодзіі - кумварыі, цяжкія баявыя караблі — драмоны, усіі, памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 208). Памытчык м. Паляўнічы, заняты ловам паляўнічых птушак. ..адзін з ястрабаў, прывязаны ў спешцы заблізка да лепшага дзікамыта, зжор піаго, так што раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена памытчыку столькі кун, што за іх можна было купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды nep'e (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 208). Памян м. Польскі шляхецкі герб. [Дземба]: To ж бо лучацца кляйноты, Два адвечнай славы цноты, У адно звычаем даўным: Адравонжа ды з Памянам (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 8). Пан м. 1. Уладальнік маёнтка, памешчык. Можа здарыцца часіна, Як заедзе які пан I музыку затрабуе, Як бывала тут ня раз (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 103). У пана ігрышчэ, баль... (М. Гарэцкі. Рунь Р, 13). Пан Рацейка не прызнаваўся, што яго чаравала (А. Карпюк. Белая дама - БД, 264). // Асоба, якая карыстаецца ўладай у адносінах да залежных ад яе людзей. Ані слёз тых, ані гора, Hi цара, ні пана! Эх, Кабзар, каб ты збудзіўся, на Украіну глянуў!.. (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 218). Ты мне песню спей, дзяўчына, Як ты пану жыта жала, Як згібала крукам спіну I аб чым тады спявала (Я. Купала. Ты мне песню спей, дзяўчына... 36. тв., IV, 363). 2. Асоба, якая належыць да прывілеяваных слаёў грамадства. [Паўлінка]: Калісь былі ўсе мужыкі, ну дык цяпер кожны чалавек мужыцкага роду, хоць каторы і прыкідваецца панам ці графам (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 230). 3. Форма ветлівага ці прывілеяванага звароту. Кандрат успыхнуў: — Ну, ведаеш!.. Маўчыць пан бог, ды не маўчаць людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 85). Гарадскі пісар пан Тыняноўскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

nepe, птушак...адзін
10 👁
 ◀  / 658  ▶