Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Палупанак м. Той, хто паводзіць сябе як пан, лічыць сябе панам; панскі памагаты. [Дзед Даніла:] - He люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь — Дух падлізніцкі, паганскі. Прападзі ён там і згінь! (Я. Колас. Сымон-музыка — ТС, 179). Палюддзе н. Подаць, збіраемая князем з народа. Часцей вяртаўся ён [князь] позна, стомлены і грозны, з палюддзя ці палявання (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 26). - Палюддзе не зменшыў ты [князь], а павялічыў... (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў- Пр., 222). Паля ж. Кол як прылада для катавання. Жанчын і грудных дзяцей саджалі на палю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 41). [Князь:] Пішы, a то заўтра на палю палезеш! (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 198). He кожны дзень крычаўскіх бурмістраў на палю саджаюць! (там жа, 205). Палялеяць зак. (руск., кніжн.). Накіраваць, вярнуць. 3 таей жа Каял-ракі Яраполк палялеяў між угорскімі інаходцамі бацьку свайго да Сафіі свяпюе да Кіева (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 239). Паляне мн. Заходнеславянскае племянное аб'яднанне. Ен [граф] не ведаў, што крывічы разам з палянамі, вяцічамі, драўлянамі яшчэ за некалькі стагоддзяў да ягонага нараджэння ў баявых лоддзях пераплылі бурны Понт, прымусілі грэчаскага імператара выйсці са сталіцы з залатым вянком міру ў руках і прыбілі свой баявы шчыт на варотах Царграда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 48). Памазанік м. Той, хто памазаны на царства; манарх. Ды прысягу ламаць грэх вялікі, не гожа, Бо законны кароль - ёсць памазанік божы (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 317). «Яго правасхадзіцельства», не шкадуючы слоў і фарбаў, гладка пераконваў мужыкоў не паддавацца хлуслівай агітацыі мяцежнікаў, чакаць ад Аляксандра II — «боскага памазаніка і вызваліцеля» — новых літасцей (М. Віж. Лабірынт - Л, 10). Памаране мн. Адна з груп заходнеславянскіх плямёнаў, блізкая да палабскіх славянаў (насялялі прыбалтыйскае Памор'е). Настала поўная воля — ідзі куды цягне: хоць у Полацк, хоць да памаранаў (К. Tapacay Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 72). Памаранчык [польск.] м. Апельсін. - Любенькая, купіце мядку зь кілаграмік, ды сьлівачнага масьліка, ды яечак зь дзесяць, памаранчыкаў, ды зварыце ўсё гэта разам, ды папаіце ім хлапчука — усю хворасьць якрукой здыме (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 84). Па-маскоўску, прысл. Па-руску. А між імі [браціяй] й землячкі тут Сям-там праглядаюць; Па-маскоўску так і рэжуць (Я. Купала. Сон 36. тв., V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне, паморе
5 👁
 ◀  / 658  ▶