Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
майстар з гора запіў, а ўсе прынады склаў пад павець на сваім двары: усё дзешавей абышліся (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 289). I ўсё гэта аніяк не датычылася паліцмайстра Агарова, які замест дзейсных захадаў займаўся фліртам з актрысамі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 298)... на Залатой Горцы ў апошні год царавання Мікалая I невядомыя зрабілі дзёрзкі напад на карэту паліцмайстра (М. Віж. Лабірынт - Л, 114). Прыглядваў збоку сам пан гарадскі паліцмайстар (там жа, 155). Пісар сцвярджае, што такога старшыні ваўсім Пінскім павеце няма, а памочнік не раз гаварыў: «Нашаму б старшыні паліцмайстарам быць» (Я. Колас - ТСБМ, III, 637). Паклікалі паліцмайстра, спраўніка, земскага начальніка, прыстава, казацкага афіцэра (Я. Колас. Бунт - 36. тв. у 12 т., IV, 21). Паліцыя ж. У дарэвалюцыйнай Расіі - сістэма спецыяльных органаў дзяржаўнага кіравання для аховы існуючага ладу і парадку. паліцыя-ж адбірала навет і кіі, таўсьцейшыя за палец (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай - Тв., 40). Паліцыянт м. (разм.). Асоба, якая служыла ў паліцыі; паліцэйскі. Паліцыянт выняў зь кішэні сярэбраную папяросьніцу (К. Акула. Гараватка - К, № 7, 27). Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі скаваную моладзь - барацьбітоў за свабоду народа (Я. Брыль - ТСБМ, III, 637). На вобыск да Тамаша выправілі аж трох паліцыянтаў (3. Бядуля. Тры пальцы - 36. тв. у 5 т., III, 173). Паліцыянт агледзеў снасць I актам свой агляд закончыў Зусім Сымону не пад масць (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 10). А Звер-паліцыянпг Пан дурны ў трывозе, Звер-паліцыянт Гоніць па дарозе Ўсіх людзей да хат (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна - 36. тв. у 4 т., II, 424). Паліцыянтаў, прым. Які мае адносіііы да паліцыянта. У гэным рогацеледзь чуваць быў паліцыянтаў крык (К. Акула. Гараватка - К, № 7, 27). Палічнік м. (разм., спец.). Частка сахі. Палічнік, прыполак, Падсошнік-крывуля Прыладжаны мною 3 дубочка-сынулі (Я. Купала. Саха 36. тв„ I, 328). Палоўцаў, прым. Які належыць полаўцам. Трашчаць дзіды сталёвыя, Шумяць харугві стужкамі Сярод палёў няведамых, Сярод зямель палоўцавых (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 259). Палудне [польск.] н. Поўдзень. Прыйдзе палудне да маёй хаткі, Ка мне падсядзе на лаву (Я. Купала. Тры пары дня - 36. тв., III, 341). Палукошак м. Сплеценая з лазовых альбо івавых дубцоў трохсценная (з дном) застаўка для саней альбо калёс. Конік бяжыць, скрыпяць сані, а ззаду, уляпіўшыся за палукошак, бяжыць і мужык (Я. Колас. Зімнія халады - 36. тв. у 12 т., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶