леаліт, у эпоху мусцье. У той час ледавік праходзіў па вярхоўях Дняпра, а Беларусь была суцэльнай тундрай (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 107). Палетнік м. Чалавек, які наймаўся на работу на адно лета. Неў палетнікі ўзялі іх на работу, не да пакроваў, а на ўсё жыццё (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 149). Палешукі мн., адз. паляшук, м. Так у дарэвалюцыйнай Беларусі называлі жыхароў Палесся. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў (Я. Колас - ТСБМ, III, 287). He дабачыў паляшук 3 хаты безаконнай Дзён надходзячых без мук, Без трудоў прыгонных (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 164). А Палешукі-бортнікі: На гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў (Я. Колас ТСБМ, I, 396). Палімпсест м. Пергамент, на якім адзін ліст выскаблены, а паўзверх яго напісаны другі. - Стужка гэтая не палімпсест, - раптам сказаў Хілінскі. - Выскаблівалі пергамент па нейкай другой прычыне (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі -43, 120). Палісман м. Паліцэйскі. Прыехалі два палісманы, пачалі стукаццаў дзьверы (А. Галіна. Сэм і Джэк - К, № 5-6, 69). Паліткатаржанін м. У дарэвалюцыйнай Расіі - чалавек, сасланы на катаргу за рэвалюцыйную дзейнасць. Доўнар, былы падпольшчык і паліткатаржанін, урач па адукацыі, наогуллюбіўлюдзей (I. Дуброўскі-ТСБМ, III, 635). Палітычны, прым. Дыпламатычны, прадбачлівы. Васіль.. уголас не выказаў свае думкі, бо.. быў чалавек палітычны і скрытны (Я. Колас-ТСБМ, III, 636). Паліца1 ж. Тое, што булава. / у параўн. Лёгкімрухам пляча Куровіч скінуў долу бабровую мантыю і карцінна падняў магутную, як паліца, руку (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя - МКГ, 176). Паліца2 ж. Частка сахі (плуга) для адвалу зямлі. - От былі б восі! А якія хвацкія выйшлі б паліцы на сохі (Я. Колас. Малады дубок 36. тв. у 12 т., IV, 152). Паліцай м. (разм.). У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах - паліцэйскі, завербаваны з ліку мясцовага насельніцтва. Немцы і насаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў (А. Васілевіч - ТСБМ, III, 637). У Дулебах, дзе жыла цётка Тэкля, былі ўжо партызаны, і немцы з паліцаямі туды не патыкаліся (Я. Ермаловіч - ТСБМ, III, 637). Паліцмайстар [ням. Polizeimeister] м. Начальнік паліцыі ў буйных гарадах у дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых заходніх краінах. Паліц
6 👁