масты пад нагамі, Загацілі праходы балотныя (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 254). Паланез м. Старадаўні танец. Што да танцаў, да скокаў, так спрытны, ахвочы [кавалеры], У паланезе да залі з паненкамі крочаць (В. ДунінМарцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 321). Палата ж., мн. палаты. Вялікі пышны пакой ў палацы. I прынеслі ў палаты багацці вялікія (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 32). Падзеі, паказаныя ў фільме, не выходзяць за межы царскіх палат і шынкоў (I. Новікаў - ТСБМ, III, 627). о Імушчэств Палата — Палата дзяржаўных маёмасцей, орган для кіравання казённымі сялянамі, які існаваў у кожнай губерні. Зазваў вялікі паняты Дый у Імушчэств палаты Прыказаў пісаць указ, Штоб старшыну адшукалі, На дарогу грашэй далі (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума —Тв., 361-362). Палаткі мн. (разм.). Насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной. [Сцяпан]: Для чаго калядкі — добрыя святкі, што пад'еў ды на палаткі (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 228). Палаўцкі, прым. Тое, што палавецкі. - О рускае племя! Далёкім сяганнем Ты ўжо перайшло рубяжы палаўцкія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 253). Палаці мн. Тое, што палаткі. А ў святліцы на палацях маладая ў белай шаце Уздыхае, ломіць рукі Ад вялікай, цяжкай мукі (Я. Купала. Маладая ачуняла - 36. тв., IV, 150). Палацін м. 1. Галоўная асоба ў палацы. Абусім гэтым ішлі адсюль, з княжага, альбо, як казалі каталікі, каралеўскага двара ўсе звесткі да насцярожана-чуйнага княжыча-манаха, але хто перадаваў іх, не маглі злавіць каралеўскія віжы, хаця моцна стараўся палацін — галоўная асоба ў палацы і намеснік князя ў судзе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 278). 2. Венгерскі вяльможа. На досвітку падняліся і прыцемкамі прыбылі ў Кежмарк, сустрэтыя натоўпам вяльможных венгерскіх палацінаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 330). Палаш [ст.-бел. палашь', польск.palasz\ м. Зброя, падобная на шаблю, толькі з прамым і шырокім лязом, вострым з абодвух бакоў. To гналіся туркі. Так як падчас бітвы: Палашы крывыя, вострыя, як брытвы, У зубах кінжалы, голавы абрыты (Ф. Багушэвіч. Хцівец і скарб на святога Яна - Зан., 400). Іх везлі стражнікі з аголенымі палашамі, і многія казалі, што хлопцам не мінуць плахі (Ц. Гартны - ТСБМ, III, 629). Палеаліт м. Ранні перыяд каменнага веку (да X тыс. да н. э.). Мяркуюць, з вялікай доляй пэўнасці, што чалавек жыў у нас у сярэдні па
Дадатковыя словы
падеў
4 👁