цячы медны посуд для кухні і попелам націраючы жалезныя бакі катла (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 350). Пакананы, дзеепрым. Знішчаны. Хутчэй за ўсё на Нямізе былі пакананыя Яраславічы, а не Ўсяслаў (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 225). Пакараць, зак.: 0 Пакараць горлам — павесіць. Выразна дакраналася застолля прадчуванне, што хутка будзе вымаўлена: «Князя Баляслава вырашыў пакараць горлам!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 200). Пакаранне горлам — павешанне. Княжая варта, якой пад пагрозай пакарання горлам забаранілі не тое што напівацца - прыгубліваць віно, іўдзень, і ўначы рысіла па вуліцах, захоўваючы, наколькі ўдавалася, спакой і прыстойнасць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 222-223). Па-князёўску, прысл. II перан. Шчодра. [Хор]: Вашмасць нам не папушчае, — Корміць, поіць, угашчае Па-князёўску нас (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 17). Пакон [ст.-руск. поконь — 1. Пачатак. 2. Звычай] м. Звычай. Хіба дрэнна, што я хачу жыць па старадаўнім полацкім паконе? (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 307). — I няхай застанецца ні з чым, — жорстка сказала жанчына. -Безмяне і без скарбаў. Такі пакон (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 131). Пакормнае н. Тое, што атрымоўваў селянін ад шляхціца за выхаванне пакормніка. [Павал:] - Маўляў, цяжка Міхалу Кагуту без нашай дапамогі, і час браць Алеся... Гэта каб за цябе бацька «пакормнае» і «дзядзькавое» атрымаў... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 11). Пакормнік м. Хлопчык шляхецкага паходжання, аддадзены бацькамі на часовае выхаванне ў сялянскую сям'ю для таго, каб сфарміраваць у яго станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, вынослівасць, непераборлівасць у ежы і адзенні, любоў да зямлі (такі звычай быў пашыраны на Беларусі ў XVI-XVIII стст.). [Юрась:] — Сёння Павал казаў пра нейкае «пакормнае» і «дзядзькавое» ... Гэта што? I чаму гэта толькі ў нас ды ў Маеўшчыне пакормнікі ёсць? (У. Караткевіч. Каласы пад сяром тваім - КС, I, 15). Пакормны [ад пакормнае], прым. Які мае адносіны да пакормніка. Юрась адказаў бойка: — Пакормнага панскага сына не біць і першым з ім біцца не лезці (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 15). Пакрыёма [польск.], прысл. Патаемна. Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей, 1 пракляццерасло пакрыёма (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 72). Палавецкі, прым. Які мае адносіны да полаўцаў. Палавецкім багаццем — плашчамі, Кажухамі, тканінай залотнаю Памасцілі [русіны
Дадатковыя словы
сямю
8 👁