хлопчыкам. Ён стаў служыць ёй пажам, піў ваду, якою яна мыла свае рукі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 580). 2. У сярэдневяковай Заходняй Еўропе - малады дваранін, які праходзіў першую ступень падрыхтоўкі да рыцарскага звання ў якасці асабістага слугі пры двары буйнога феадала ці караля, пасля дасягнення 14-гадовага ўзросту ўзводзіўся ў зораяносцы. 3. Тытул прыдворных у царскай Расіі, якія выконвалі розныя даручэнні членаў царскай сям'і. 4. Выхавальнік пасажскага корпуса (прывілеяванай ваенна-навучальнай установы) у царскай Расіі. А Паж-віначэрпій: Паж-віначэрпій срэбным апалонікам наліўусім з дубовай бочачкі віна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 212). Пажагнацца зак. Перахрысціцца. Каліўсе госці пазбіралісь, Антон з Кандратам пажагналісь, Ўзялі і ночвы, і куродым. — Ну, памажы, святы Мікодым... (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 175). Пажагнаць зак. Перахрысціць. Бабы старыя свой твар пажагналі, Моўчкі за працу ўзяліся дзяўкі (Я. Колас. Жніво - ТС, 175). Па-жаўнерску, прысл. Як прынята ў жаўнераў. Кожны [хлопец] лезе па-жаўнерску, Прытуліці да сябе [дзяўчыну] (Я. Купала. Гэй, у лесе, пры даліне - 36. тв., IV, 78). Пажога [польск.] ж. Пажар, спёка. / у параўн. [Псіха]: Ен [Эрос], як віхура, як бура й пажога, Ў свет крыллі-віхар нясуць яго, бога (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 101). Пазумент м. Шытая золатам або срэбрам тасьма, якой аздаблялі мэблю, адзенне і інш. На вешалцы вісіць абшыты пазументамі кафтан («Маладосць» - ТСБМ, III, 604). Пакаёўка ж. Служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы. Лёкай ушчыпнуў моцна пакаёўку за руку вышэй локця, ад чаго яна вельмі смешна зморшчыла твар і хацела крыкнуць (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 54). Азірнуўшыся [княгіня], закрыўшы каўняром твар, уподбег рушыла за сваёй пакаёўкай (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 13). Аднойчы.. [пані] пажадала мець, апрача пакаёвак, хлопчыка для пабягушак (А. Якімовіч -ТСБМ, III, 606). Сястра.. Раманоўскага Марыля служылаў..маёнтку пакаёўкай, а потым ахмістрыняй (С. Александровіч —ТСБМ, III, 606). Здарылася так, што Максім пакахаў пакаёўку Ганку - простую дзяўчынку, узятую на службуў панскі двор (М. Машара - ТСБМ, III, 606). 3 дзвярэй робіць гаспадыні нейкія знакі чорнавалосая пакаёўка (У. Арлоў. Час Чумы - МКГ, 43). Пакаёўнік м. Мужчына, які выконваў абавязкі слугі. Япавінен быць удзячным таксама і вярхоўнаму жрацу Галігіну - хто б я быў без ягонае прыдумкі? Просты воін альбо пакаёўнік, які бегаў бы зараз, чыс
Дадатковыя словы
збраяносцы, сямі
5 👁