Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
жых (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 109). Скажы, вяльможны пане, Што ў нашым будзе стане? Бо мне нешта казалі, Што вы няслушна давалі У марцы падушнэго? (1. Легатовіч. Скажы, вяльможны пане... - Зан., 48). Падчашая, ж. да падчашы. Няхай ён здымае свой берэт перад князёўнай, хай шэпча ёй страсныя словы, і хай Гедзімінаўна да канца дзён сваіх верыць, шпю князь ніколі не палезе пад спадніцу якой-небудзь пані падчашай ці пані гетманшы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 323). Падчашчыц м. Тое, што падчашы. Прыехаў пан падчашчыц у вазку пранцузску (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 439). Пан падчашчыц усёды пушчаў таку гадку, Што новага розуму, заморску парадку Землякоў вучыць стане (там жа, 439). Падчашы (чашнік) м. Службовец ў Вялікім княстве Літоўскім, першапачаткова выконваў функцыі падчашага і чашніка: падаваў вялікаму князю напоі, папярэдне пакаштаваўшы іх сам (пасада лічылася вельмі ганаровай, яе займалі толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў); манах, які ведаў манастырскімі віннымі скляпамі і раздачай напіткаў у час трапезы. Тым самым, што бацьку забівалі, даручылі і яго [Вітаўта] пільнаваць: падчашы Ягайла Прокша, брат ягоны Бінген, падстолі Гетка і свечнік Лісіца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 191). Падчашы пайшоў абносіць стол (там жа, 199). Падчашы Янук тузаў мяне за рукаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 340). У падзямеллі пахла вільгаццю, і падчашы, як і Верабей, апраўдваўся, казаў аб тым, што паляць тут печы штодзень, каб не заржавела зороя, аднак блізкасць Рубона.. ён паправіўся -Дзвіны, моцна ўплывае на захаванне (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 538). Яна [княгіня] з ветлівай усмешкай, але і з прытоеным смуткам глядзела на сына, якога акружалі ўжо не нянькі яе палавіны, а знатныя мужы Вільні — ваявода Гашпюльд, мечнік Свідрыгайла, падчашы Пунігайла, сотнік Віт (там жа, 582). - Ды, мой пане, як кажа стары наш падчашы, Вабіць там нас паўмісак, напоўнены кашай (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я — Тв., 245). Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скаронік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 324). Падчашы, прым да падчашы. Моўчкі лёкаю знак падае тут падчашы. I загад зразумеў вельмі кемлівы малец, Толькі ўбачыў узняты падчашага палец (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я — Тв., 246). Паж [фр. page} м. 1. Малодшая прыдворная пасада ў заходнееўрапейскіх краінах да пачатку XIX ст.; асоба на гэтай пасадзе. // перан. Верны слуга. Ульрых фон Ліхтэнштэйн закахаўся ў яе [Даму] яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя, скарбнік, сямя
4 👁
 ◀  / 658  ▶