без ражэння, без суддзі і падсудка, без проўста, без падскарбія, каб той вернуты скарб лічыць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199). Падстава ж. Зменныя коні ў дарозе, а таксама месца змены коней. Ноч спалі ў.. вазку, а ля Дошчыцы сустрэлі трэцюю падставу і зноў пераселі ў сёдлы, хаця з Кастуся быў і не зусім добры яздок (У Караткевіч - ТСБМ, III, 566). Падстолі [ст.-бел. подстоли] м. Намеснік стольніка ў Вялікім княстве Літоўскім, які дапамагаў таму сервіраваць велікакняжацкі стол. Тым самым, што бацьку забівалі, даручылі і яго [Вітаўта] пільнаваць: падчашы Ягайлы Прокша, брат ягоны Бінген, падстолі Гетка і свечнік Лісіца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 191). Ну а горшы выпадак кожны (у блакітных марах, зразумела) прызначыў сам сябе на пасаду хоць бы якога павятовага маршалка, чашніка, скароніка, падстолія і немаведама каго яшчэ (М. Віж. Лабірынт - Л, 100). Падстольнічы м. Тое, што падстолі. Князь пляснуўу далоні і адразу ж з-за дзвярэй вышмыгнуў падстольнічы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 549). Падстольнічы кіўнуў, чакаючы, ці не скажа чаго яшчэ яго пан, пасля борздзенька, перавальваючыся качкай, паклыгаў да дзвярэй — выконваць загад (там жа, 549). Падступна, прысл. Вераломна, каварна. У 980годзе Ўладзімер Сьвятаславіч падступна напаў на Полацк (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 216). Падсудак м. Намеснік, потым памочнік суддзі земскага (пасада ўведзена ў час адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гг.). - Ну вось, паны рада, — звяртаецца ён [Вітаўт Альшанскі] да воінаў, вось паны райцы. Абыдземся без ражэння, без суддзі і падсудка, без проўста, без падскарбія, каб той вернуты скарб лічыць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 199). Падсцяга ж. Абрад пасвячэння ў воіны. Пад аглушальныя крыкі ўсяго войска ляцеў ён на кані і ўспамінаў сябе, белавалосага хлопчыка-малалетка, у далёкі дзень падсцягі (Л. Дайнека. След ваўкалака-МКГ, 545). Падушны, прым. Пра асабісты падатак з падатковых саслоўяў. Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. I яшчэ рэкрутчына, 25 год у салдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а калі ішоў на вайну сваёй ахвотай - аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўся ў вольныя, у «лапцявую шляхту») (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 131). // у значэнні наз., н. Накінуў [цар] нам падушнага плацілі мы падушнае за жывых і ўмерлых, за дзяцей і старцоў няду
Дадатковыя словы
пляснуўў, подстолй, скарбніка
4 👁