Падкухцік м. Хлопчык, які служыў на кухні. Ты [Сымон] - падкухцік, ты - музыка, Падмятайла, ваданос (Я. Колас - ТСБМ, III, 538). Падлоўчы м. 1. Старшы аб'ездчык, ляснічы. [Магда:] - бацькамой быў падлоўчым і лічыўся «панам»... (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 175). Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Стары ляснічы па-сваему цаніў Міхала, як служаку (Я. Колас - ТСБМ, III, 541). I дзядзька моцна абурыўся Iразважаць яшчэ пусціўся: Ці быў бы грэх, ці грэх ні быў, Калі б падлоўчага забіў? (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 170). 2. Старшы егер. Паднаглядны, прым. У дарэвалюцыйнай Расіі - які знаходзіўся пад наглядам. / У значэнні наз., м. Можа выявіцца, што паднагляднаму вядомы яго [стасункі] да паліцыі (Я. Колас - ТСБМ, III, 547). Падпанак м. Небагаты пан, паўпанак. Колькі перабачыў на вяку розных паноў ды падпанкаў — не разумею іх, дальбог, не разумею ані (М. Віж. Лабірынт - Л, 8). [Гайдамака:] - Я гэта й сам знаю, ды вось што: не так паны, як падпанкі, або — пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 436). Ды не адным панам, падпанкам Вядомы Богут як дзялок, Яго сяляне і сялянкі таксама знаюць назубок (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 28). Падпаручнік м. Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай арміі рангам ніжэй паручніка і вышэй за прапаршчыка, а таксама асоба ў гэтым чыне. Сам падпаручнік Мурава, Ва ўзводах прапаршчыкі два Па прозвішчу Гаец, Зажора. На фронце сходзяцца ўсе скора, Бо там абстаўка такава (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 259). Падпасвіч м. Памочнік пастуха, звычайна падлетак; падпасак. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе (Я. Купала. Вясна — 36. тв., I, 95). Свінні, падпасвіч, Лапаць, парцянка, Непагадзь, золка, — Вось і сялянка (Я. Купала. Паэзія - 36. тв., I, 106). Падплёт м. Двайное перапляценне на падэшве лапцяў. На лапцях матляліся канцамі стоптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску (П. Галавач — ТСБМ, III, 555). Падскарбій м. Службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVII1 стст., намеснік скароніка (падскарбій земскі першапачаткова захоўваў скарб княства, выконваў фінансавыя, гаспадарчыя, а таксама судовыя і дыпламатьічныя даручэнні вялікага князя і Рады Вялікага княства Літоўскага, пазней дабавіліся функцыі пісара, з другой паловы XVI ст. - самастойны распарадчык дзяржаўных даходаў). Відаць, гэта былі падскарбій Хведка Храбтовіч, стольнік Марцін Храбтовіч (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 101). - Ну вось, паны рада, - звяртаецца ён [Вітаўт Альшанскі] да воінаў, — вось паны райцы. Абыдземся
Дадатковыя словы
абездчык, скарбніка
3 👁