Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ў забруджаныя, парваныя на каленях вайсковыя штаны і шэрую мультановую паддзёўку (I. Дуброўскі - ТСБМ, III, 525). Адразу за..[вучнямі] у кабінет ступіў бялявы хлопец у зацяганай, але крамнай паддзёўцы. у ружовай і залатанай пад каўняром нязрэбнай сарочцы (I. Мележ ТСБМ, III, 525). Пяцёра здаравенных ці то мужыкоў, ці то мяшчан у паддзёўках. У двух у руках шкворні, адзін з нажом, яшчэ два - з кісцянямі (У Караткевіч. Зброя - 43, 334). Падкаморы і падкамора м. 1. Службовец ў Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, які разбіраў судовыя справы па зямельных спрэчках, мог замяшчаць маршалка і прызначаць каморнікаў, удзельнічаў у разглядзе спраў у каптуровым судзе. Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скаронік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 324). «Даруй, сястра, што цябе з вячэрай не ждалі; Думалі, што не прыйдзеш, а прагаладалі». Так кажа, падкамора чарку налівае Дый аб навінах ў краі ціха распраўляе (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 442). На пачатку дзевятнаццатага стагоддзя ў вёсцы Грынявічы Вялікія Бельскага павета жыў падкаморы Грынявіцкі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 38). 2. Прыдворны, які адказваў за парадак і ўоранстава ў пакоях вялікага князя, быў яго дарадчыкам і ўваходзіў у склад Рады Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы, прым. Які мае адносіны да падкамора. Падкаморага жонцы суддзя пры парозе падаў руку дый павёў у двор па дарозе (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 447). Падканцлер [ст.-бел. подканцлерь] м. Службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стст., намеснік канцлера. Потым спавядаўся [Ягайла] падканцлеру Мікалаю Тромбе, які як кракаўскі канонік меў права адпускаць грахі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 377)...пачуўся, нарэшце, глухі шум, нешта зацямнела скрозь шарачок і адразу ж узніклі аблепленыя снегам вершнікі — Ягайла, падканцлер Мікалай Тромба, першы шэраг спадарожнікаў (там жа, 221). Падкулачнік м. Селянін, які дзейнічаў у інтарэсах кулака. Агрызаліся кулакі і падкулачнікі, спадцішка, непрыкметна вялі атакі на новы лад (А. Асіпенка - ТСБМ, III, 538). Селькоры пісалі пра тое, як кулакі і падкулачнікі падрываюць знутры калгасы — знішчаюць жывёлу, знарок дамагаюцца, каб на палях быў недарод (Р. Сабаленка — ТСБМ, III, 538). — Падкулачнік я! Падкулачнік! Хайужо будзе й гэтак... (М. Цэлеш. На межах — ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

скарбнік, ўбранстава
3 👁
 ◀  / 658  ▶