род падданых: Будзь для іх бацькам і асалодай (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 41). /х [баяр] ужо не цікавіла простая падданая новагародскага караля, што шукала ў яго прытулку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 256). Але і ў жывейшых падданых, хоць на грунці недахвату хлеба, і перасолу на сьпіне, і здзекаў над чэсьцю, пачынаіць будзіцца ненавісць да паноў (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 13). Падзённік м. Падзёншчык, наёмны рабочы з падзённай аплатай. Даў прыказы коману, войтам і гуменным, Пісарам, ахмістрыні, стральцам і стаенным, Далей з падзённікамі сумеў расшчытацца, Урэшце сказаў вознаму, што хоча праспацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 448). Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку ў аднаго гаспадара, падзённікам зрабіўся сам, жонка - падзёншчыцай (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 297). Ён [Крушынскі] прыходзіў заўсёды на работу з мэтаю паказваць падзённікам добры прыклад у працы (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 41). Але пан Вальвацкі, прагуляўшы за сваю бурную маладосць усё, што маглі даць яму некалькі маёнткаў пры жахлівай эксплуатацыі парабкаў і падзённікаў з навакольных вёсак.. успомніў пра тое, што ў Даніі, у Нямеччыне, у Амерыцы гаспадарка дае ў некалькі разоў больш прыбытку (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 323-324). Падзённы, прым. Пра работу, якая выконваецца сезонна і аплочваецца з разліку за адзін працоўны дзень. Стаў Мікола хадзіць на падзённыя заробкі, парабкаваць на маёнтках. Трэба ж было неяк жыць, зарабляць на кавалак хлеба (П. Місько - ТСБМ, III, 529). Удава хадзіла па падзённую работу, мыла бялізну ў карчмара і крамнікаў, даіла іх кароў і насіла ваду (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 247). Падзёншчына ж. 1. Падзённая праца. С-пад лесу нясецца-коціцца песьня - жняі йдуць ад Хаіма с падзёншчыны (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 47). Паны ізноў нашым людзям за падзёншчыну грошы не аддалі (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 130). Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола (Ц. Гартны — ТСБМ, III, 529). Праз некалькі дзён пасля нашай размовы з бацькам, неяк вярнуўшыся з падзёншчыны дадому, я застаў там брата Пятра (Ц. Сяргейчык - ТСБМ, III, 529). 2. Заробак за падзённую працу. Падзёншчыца ж. Работніца з падзённай аплатай. Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку ў аднаго гаспадара, падзённікам зрабіўся сам, жонка — падзёншчыцай (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 297). Паддзёўка ж. Мужчынскае верхняе адзенне з гузікамі ад пляча да нізу на адным баку і са зборкамі на таліі. [Выжлік] быў апрануты
3 👁