пасля паўстання, пачалі нас усіх гнаць у аднадворцы. Тысячы людзей пайшлі ў падатковы стан (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 303-304). Падбор м. Абцас, зроблены з кавалкаў скуры...надзела [Ніна] туфелькі нсі высокіх падборах, адышла ад люстра і азірнулася (М. Лобан ТСБМ, III, 514). Падвальны м. Вартаўнік, які вёў рахунак вёдрам выгнанай гарэлкі (такіх вартаўнікоў пасля ўвядзення акцызу адкупшчыкі пакідалі на броварах). Да віна ж яе, што краснеіі дзявухі У цэлым сяле пашукай з лучынай? - 3 адною толькі не смела б дзяўчынай, 3 адной Тадоркай красою раўняцца, — Да хто ж ёй вінен? — не трэба займацца У дварэ з падвальным, - аднаго кахаці (В. Дунін-Марцінкевіч. Шчадроўскія дажынкі - Тв., 287). Падвей м. Хвароба, параліч. Ад кожнай хваробы Е зёлкі, карэнні; Лячыць можа [бабулька] імі Падвей, парушэнне (Я. Купала. Бабулька прадаўчыца зёлак - 36. тв., I, 333). Падвор'е н. 1. Дом для прыезджых, заезны двор; прыватная гасцініца. Можа, варта было б пайсці на рускае падвор'е, дзе жывуць купцы з Кіеўскага, Маскоўскага і Галіцка-Валынскага княстваў? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 151). 2. Дом з гаспадарчымі пабудовамі, які з'яўляецца маёмасцю асобы, што пражывае ў іншым горадзе, або арандуе яго [дом] для часовых наездаў, захоўвання тавараў і г. д. Паданка, ж. да падданы. [Ян]: Усё гэта можа быць; але пан пытае, чыя ты? Ці з гэтай вёскі падданка? (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 37). Падданства н. Падпарадкаванне каму-н. Праз гультайства, праз нядбальства Шмат чаго гублялі мы: Ад падданства, ад начальства, Як начныя ніклі цьмы (Я. Купала. Праз гультайства - 36. тв., IV, 166). Падданы м. У феадальным і буржуазным праве - асоба, падпарадкаваная манарху як кіраўніку дзяржавы; селянін, які жыў у маёнтку феадала (памешчыка) і быў яму падпарадкаваны. Прыдняпроўе заўсёды вызначалася адносна мякчэйшым характарам прыгону. Прычына гэтаму была б у тым, што тутэйшае звычаёвае права казала толькі аб уладанні зямлёй і праз яе чалавекам, а не так, яку цэнтральных губернях, целам і душой падданых, якія ўладаюць зямлёй (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 18). — Хай правадыр не збаіцца вяршыць забойствы, калі яны могуць трымаць ягоных падданых у паслушэнстве або падпарадкоўваць іх веры... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 347). [Юлія]: I ты, о пане, сярод сабраных Сялян застанься жыць назаўсёды; Шукай пацехі ся
Дадатковыя словы
зяўляецца, падворе
3 👁