Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Паганства н. Язычніцтва. «Ты хрысціянку хочаш зноў у паганства вярнуць!» - крычала яна [княгіня] (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 377)...родзічы ўгаварылі вялікага князя вярнуцца ў паганства і ён павёз іх на крыжакоў пад возера Дурбе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 262). [У вызначэнні Вялікадня] з хрысціянствам сутыкнуліся рэшткі паганства, вера ў аднаўленне вясновай сілы богасонца (М. Лужанін - ТСБМ, III, 491). Даказваць Алене перавагу хрысціянства над паганствам было 6 неразумна (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 72). Паганы, прым. 1. Тое, што паганскі. He веру ідалам паганым, Што выразаюць разбяры (Я. Купала. Мая вера - 36. тв., III, 311). 2. У значэнні наз., м. Язычнік. 1 ўжо сокалам гэным шаблямі паганых Пападсечана крылле на дзікіх палянах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 263). Паглёд [польск.] м. Погляд. Весяліўся народ, Аж грымела сяло! Ва ўсіх светлы паглёд (Я. Купала. Над сваёй Айчызнай - 36. тв., I, 67). Пагоня ж. 1. Беларускі старажытны герб: з XIII ст. - герб Наўгародскай дзяржавы, а потым усяго Вялікага княства Літоўскага. А гербам Наваградка ўзяў Міндоўг Пагоню, яна і цяпер усяго Вялікага княства герб... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 176). Гэты ўбогі, ходзячы ад хаты да хаты, паказаў тыя грошы, на якіх з аднаго боку былі ваявы каралёў, а з другога - Пагоня (Ян Баршчэўскі. Сляпы Францішак — Выбр. тв., 166). 2. Ваенная павіннасць у Вялікім княстве Літоўскім; апалчэнне, заклік на вайну. Змушаны быў абвяшчаць Пагоню, ісці на Васіля Дзмітравіча вайной (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 195-196). Сам будзеш аб'яўляць Пагоню... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 86). Аднак у княскай зоройніцы дзіду беражліва паклалі асобна ад іншае зороі - да новых паходаў, да новае «Пагоні» (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 532). Па-гэбрайску, прысл. Па-яўрэйску. Есьць вельмі пекная беларуская песьня, якая канчаецца па-гэбрайску і пяецца на хасідскую меледыю (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 13). Падарожна н. Падарожная, дакумент для праезджых на права карыстацца паштовымі коньмі. Далей лісам, астарожна, Папытаў, гдзе падарожна, Пакланіўся дый назад (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 363). Пісар падарожну справіў, Свежых конікаў паставіў (там жа, 364). Падатковы, прым.: о Падатковы стан - пра аднадворцаў - падатковую катэгорыю сельскага насельніцтва на Беларусі ў XIX ст. - А праз дзесяць год
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўляць, збройніцы, зброі
7 👁
 ◀  / 658  ▶