Павятовы, прым. Які мае адносіны да павета, абслугоўвання павета; які з'яўляецца галоўным у павеце. Пачалося з павятовых дваранскіх збораў у Сухадоле (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 17). Пана Быхоўскага - павятовага спраўніка (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 197). Сярод салдат мацнела ўпэўненасць, што ў павятовы горад, дзе стаіць каля сотні з батальёна ўнутранай гарнізоннай варты, ніводны мяцежнік сунуцца не адважыцца, нерызыкне (М. Віж. Лабірынт - Л, 4). Паганец м. Нехрысціянін, чалавек іншай веры; язычнік. Божа! Паганцы прыйшлі на айчыну тваю, Дом апаганілі, дом твой святы (Я. Купала. На біблейныя матывы — 36. тв., IV, 81). А паганцы з усіх старон набягалі з перамогай на Рускую зямлю (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 240). [Княгіня:] - Хаця ты і паганец, але ж цяпер галоўны ў ix, і нягожа дароўваць тым, хто тваю памочніцу ўмыкнуў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 395). [Рыцар:] - Мы рабілі тую справу, дзеля якой ваяваліў Святой Зямлі і на землях язычнікаў, — прыводзілі паганцаў да Бога (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 219). Вучэнне Хрыста неслі [крыжакі]: убачаць вёску - «3 намі бог!» - каго пасякуць, а жывыху хату, саломай абложаць - вогнішча. Пяюць: «Дзякуй, госпадзі, памог скрышыць рог паганцам!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 196). Паганін м. Тое, што паганец. Скрозь жа на Русь набягалі з пабедай пагане (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 260). А хто твой уладар? Паганін Мендог? — Хрысціянін Мендог, наш вялікі князь па волі Навагародка (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 255). Паганскі, прым. Нехрысціянскі, язычніцкі. -1 прыйдзе час — будзе яна, правая вера, над усімі інымі паганскімі верамі, над усім светам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 69). Вось ён, Сымон, святар, запрошаны мітрапалітам Міхаілам хрысціць паганскую кіеўскую дзяржаву, апынуўся выпадкам у глухім Заслаўі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 93). Гедзімін, аднак, вырашыў на нашу карысць, хаця ведаў, што немцы зараз жа выкарыстаюць гэта і зноў напішуць папе ў Рым, як паганскім звычаем закладалі ў Вільні княжацкую вежу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 411). Год за годам страчвалі балцкія плямёны сваю самастойнасць, паганскія багі іхнія слабелі (там жа, 443). РІевядома, куды панясе Міндоўга яго незыходная любоў да язычніцкіх багоў і ўсё яшчэ цесная сувязь з родзічамі — паганскімі князямі (В. Іпатава Залатая жрыца Ашвінаў АД, 269). [Ларэнца]: Усе да богаў паганскіх падобны (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 147). 12а
Дадатковыя словы
зяўляецца
4 👁