Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
публіцы паветы праіснавалі да 1975 г.). [Слухачы інстытута] маюць прыехаць у губерню, павет ці стан (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 172). [Палкоўнік] мае ў Барысаўскім павеце вялікі маёнтак Вільянава (М. Віж. Лабірынт - Л, 233). Нарадзіўся Тарас Рыгоравіч 25 лютага 1814 года ў сяле Звенігародскага павета ў сям'і прыгоннага селяніна (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера - 36. тв_, VII, 291). - Няма цяперака ніякіх паветаў, - запярэчыў Богуш. - Раёны ўсюды... (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 27). Прыязджалі паляўнічыя зусяго павета (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 229). Стаіць ён супраць кабінета, Падняць не смее галавы 1 чуе — кліча вартавы: — Да пана следчага з павета! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв у 12 т., VIII, 152). Цэлую бацькаўшчызну, дый што ўзяў па брату, Прапусціў вось чэраз сіта, на вялікім свеце. I прыняў службу царску у сваём павеце (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш — Тв., 445). // Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. [Стараста]: Трэба чыншу, трэба «пені» - Быў прыказ з павету (Я. Купала. Адвечная песня — 36. тв., VI, 31). Астатніх ратнікаў адправілі ў павет на воінскую камісію (А. Якімовіч - ТСБМ, III, 474). Факты дыфармацыі сапраўды мелі месца дванаццаць год назад, калі Кроер вырашыў выставіць сваю кандыдатуру ў павятовыя маршалкі. Хацеў, відаць, пасля і ў губернскія падацца, але дваране і павета не далі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 28). II Жыхары такой тэрыторыі. Змест аперэткі дужа просты: Сабковіч.. хоча жаніцца з Адэляй, дачкоіі шанаванага ў павеце суддзі (Я. Купала. Залёты - 36. тв., VII, 216). Каваля Міхала ведалаўся акруга -можа, увесь павет (П. Пестрак - ТСБМ, III, 474). 0 Трубіць на цэлы павет (інд.-аўт.) - усюды гаварыць пра каго-, што-н., распаўсюджваць якія-н. чуткі, весткі. - Праспіцеся, калега. Ply іх! Будуць пальцамі паказваць і трубіць на цэлы павет — рады на язык падняць нашага брата (Я. Колас. У палескай глушы — 36. тв. у 12 т., IX, 133). Павітуха ж. Жанчына, якая дапамагае пры родах. [Сарокін] кінуўся ў дзверы і, не зеяртаючы увагі на паеітуху, якая сярдзіта махала на яго рукамі, прайшоў да жонкі (В. Данілевіч - ТСБМ, III, 476). Павой м. Даўні жаночы галаўны ўбор; намітка. Густыя цёмна-русыя валасы яна хавала пад павоем, бо нельга замужняй жанчыне «свяціць воласам» (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 68). Кароткія каптанчыкі, таксама падбітыя футрам, альбо накідкі - футры былі самых наймодных колераў, гэтак жа як і павоі на жаночых галоўках (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 35). Павэдлуг, прыназ. Паводле. Расталкуй нам у пісьме, што гэта такое: павэдлуг, кольвек, жэгнацца? (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
5 👁
 ◀  / 658  ▶