Зан., 450). Бо на Літве мыслівы [паляўнічы], як на рацэ човен, Бадзяецца; усякі оступ ямуровен (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв.,451). Отрак м. Член малодшай дружыны князя ў Старажытнай Русі. Опірак памкнуўся быў за ім, але князь павёў брывом, і той палахліва адступіў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 12). Д Отракі-каняводы: Отракі-каняводы трымалі напагатове свежых коней (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 270). Очына [ст.-бел. очина, отчина, отчинна, оччина, вотчина і інш. 1. Маёмасць, атрыманая ў спадчыну ад бацькі. 2. Радзіма, айчына. 3. Род] ж. Тое, што вотчына; маёрат, маёмасць. - Гэты ісцінстваваць не будзе, — сказаў Грыміслаў. - Для яго ёсць дзве очыны. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 131). п Паасобнік м., адрадз. Экземпляр чаго-н. Гэта апошняя.. заключная частка гісторыі аднаго паасобніка кнігі «Жалейка», надрукаванай, як вядома, яшчэ ў 1908 г. (М. Лужанін - ТСБМ, III, 460). Па-бурсацку, прым. Так, як характэрна для бурсакоў. Асавелыя вочкі; падстрыжаны па-бурсацку, у доўгай да пят, бурсацкай світцы пад хітонам, і, дзіўна, з мордаю мамчынага сынка, нягледзячы наўзрост (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 96). Павалока ж. Дарагая прывазная тканіна. Як князёўне адзецца на сустрэчу? Зняць футра, пакрытае атласам? Адзець расшытую золатам павалоку з заморскага аксаміту? (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 34). Павернік [польск. powiernik] м. Задушэўны сябра, наперснік...і яна [пані] павернікам дум сваіх і журбот учыніла маладога баярчыца Рамашковіча (В. Ластоўскі - Тв., 21). Павеска ж. Вялікі драўляны шчыт, абцягнуты скурай. Затрашчалі, пакаціліся ва ўсе бакі жамойцкія павескі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 256). Павет [ст.-бел. поветь, повять; польск. powiat] м. Адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка (у розных дзяржавах яна мела свае адметнасці: у Вялікім княстве Літоўскім функцыянавала спачатку як воласць, потым - як намесніцтва (тэрыторыя, падначаленая намесніку); у Расійскай імперыі — як уезд, пасля далучэння Польшчы да Расіі - уваходзіла ў склад губерняў, пазней стала падзяляцца на воласці (праіснавала да 1924 г.), у Заходняй Беларусі ў 1919-1939 гг. уключалася ў склад акруг, падзялялася на гміны (да 1940 г.), у Польскай народнай Paella Зак
Дадатковыя словы
вотчйна, отчйна, отчйнна, очйна, оччйна
9 👁