Одр м. Ложак. Другую ноч мой одр пустуе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 17). - Ідзі, сагравай одр для свайго Наважыла (там жа). Ойча м. Клічная форма да слова «айцец». [Янка:] - Гарэлка твая і твая навіна! Благаславілася, ойча Андрэю! (Я. Колас - ТСБМ, III, 446). Святы ойча! — зноў усклікнула Эмілія (Я. Маўр - ТСБМ, ІП, 446). Окрут [ст.-бел. окруть] м. Карабель, судна. - Уцякайце. Сядайце недзе на Нёмане на окрут і некуды ў немцы. Пасля вернецеся, калі зноў прыйдзе ваш час (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 131). Оксія ж. (лінг.). Знак націску над літарай у царкоўнаславянскіх кнігах. Тма, мна знаю, а оксію не ўцямлю і досюль (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 412). Оргія ж. Грэчаская мера даўжыні ў 1,774 м. Ён [муж] любіў жыццё, любіў бляск двара і іпадром, дзе ягоныя коні, бывала, выйгравалі ў славутых скакуноў самога імператара. Любіў, калі на апошніх оргіях, ужо на самым фінішы, дзе ў пыле не бачна было, чый конь наперадзе, у нецярпенні як кіпела ягоная кроў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 168). Ордэн м. Каталіцкая сярэдневяковая арганізацыя (духоўна-рыцарскі ордэн). Магістр і капітул Ордэна здзіўлены: чаму вялікі князь не трымае слова? (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 155). Ордэн усімі даступнымі сродкамі будзе сваю місію выконваць, як выконваў яе раней, калі рымскія папы бласлаўлялі крыжовыя паходы на Жмудзь ірусінаў (там жа, 298). [Раман:]-Што ж, ён толькі працягваў палітыку свайго бацькі, Конрада Мазавецкага. Таму таксама моцна дапамагаў Ордэн (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 81). Ордэнец м. Член Нямецкага (Тэўтонскага) Ордэна. Апроч таго, жамойты, якіх паваявалі ордэнцы, таксама слалі князю лісты, просячы дапамогі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 520). Ордэнскі, прым. Які мае адносіны да ордэна. [Пан Юры:] - Гэта грамада не мае свайго аблічча - і пагражала калісьці ордэнскім землям (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 58). Зачыніў [Вітаўт] акно. апрануўся, прысеў да шахматнага стала, зноў перачытаў ордэнскія граматы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 195). А праз тры дні прыехалі да Вітаўта ордэнскія браты, тры рыжабародыя змрочныя немцы ў белых плашчах (там жа, 155). Оступ [ст.-бел. оступь — 1. Участак забалочанага драбналесся ў вялікім лясным масіве, дзе аблягалі заўважаных звяроў у час палявання. 2. Аблога, акружэнне; польск. ostўp] м. Участак забалочанага драбналесся. Трэці годужо быў лесніком на графскай пушчы, хадзіў цягам па лесе, па оступах, і ведаю, што мядзведзь ёсць-то ёсць, але Бог бараніў спаткацца аж да гэтага года (Ф. Багушэвіч. Палясоўшчык
Дадатковыя словы
ost^p
7 👁