Няверны м. Той, хто спавядае чужую веру. «Ніводнаму з бакоў — працягваў біскуп, - нельга карыстацца дапамогай няверных і нельга дапамагаць няверным у змаганні супраць другога боку...» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 294). [Крыштофіч:] - Яны клічуць вас у крыжовы паход супраць туркі і няверныя, збіраюць на гэта грошы з простых (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 294). Нявестнік [ст.-бел. невестникь - пакой для нявесты; шлюбны пакой] м. Жаніх. - Ну што, верная жоначка? Што, нявестнік? Ці ўдалася ж табе твая намова? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164). Нязавашта, прысл. Няма за што...крыўдзіцца на яго [Нупрэя] нязавашта... -адазваўся ўрэшце [Сымон] (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі - ХБ, 207). Няземскі, прым. Незямны. [Кароль]: Ўсюды пры мне воблікяе і пастава. Скрозь бачу, як яснее няземскай красою I лёгка так у скоках плыве над зямлёю! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 59). Нянаскі, прым. He наш, не свой; далёкі. Траскучы марозразмаляваў шыбы дзівоснымі ўзорамі нянаскіх кветак («Маладосць» - ТСБМ, V, 583). о Обер-кандуктар м. Галоўны кандуктар. - Тут, на Новым Свеце, — гэта за чыгункаю — ёсць обер-кандуктар (Я. Колас - ТСБМ, III, 446). Обер-паліцмайстар м. Шэф паліцыі ў буйным горадзе ў царскай Расіі. Апошнія дні обер-паліцмайстар сталіцы Паткуль хвастаў дворнікаў і аднаму адваліў шчырай рукою дзвесце пяцьдзесят лозаў за тое, што ён нібыта сказаў, што калі аб'явяць волю, то ён закрычыць «ура» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 354). Агароў едзе да обер-паліцмайстра. і там яны вырашаюць даць справе законную хаду (У Караткевіч. Зброя - 43, 323)...обер-паліцмайстар Баранаў прымусіў стаяць шаснаццаць гадзін запар у паліцыі, калі міма праходзілі пецярбургскія дворнікі, каб апазнаць яго [Рыгора Ісаева] (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 277). Обер-пракурор м. Вышэйшая службовая асоба, якая на правах міністра ўзначальвала Сінод у царскай Расіі. У пакоях былой кватэры Растоўцава жыў генерал-ад'ютант Пуцята, таксама спірыт, чалавек, які выклікаў д'ябла і пагражаў яму, што ў выпадку ідэйных рознагалоссяў ён паскардзіцца на яго обер-пракурору сінода і камітэту міністраў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 227). // Вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвала дэпартамент Сенату ў царскай Расіі
Дадатковыя словы
абявяць, адютант, дябла, невестнйкь
7 👁