Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
вокам на маю дачку... Прыёмную... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 210). Н (іран.). - Такі ўжо магнат, такі нобіль - хвігаю носа не дастанеш: «Дзікуны брудныя, тубыльцы» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 270). Ногаць м.: 0 «Пад ногаць» (узяць) — павесіць, расстраляць. — А ведаеш, колькі яе [інтэлігенцыі] было выцераблена ў шэсьцьдзесят трэцім? Толькі пакараных сьмерцю, узятых «пад ногаць», як яны кажуць, гэта значыць, усьцягнутых на шыбеніцы й расстраляных, па афіцыйных зьвестках, цераз суды было каля паўтары сотні (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 11-12). - Пад ногаць - і ўсё! Рэвалюцыя ня церпіць валакіты (там жа, 68). Ножны мн. Металічныя пласціны, у якія заціскалася лучына. Трэйчы Гапон прамахнуў, Бражджаць ножны з вагнівом, Стаў на месцы — падпрыгнуў Дый затупаў хадаром (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 175). Hoc м. 1. Даўней, у час амаль усеагульнай непісьменнасці, - палачка або дошчачка, на якой выразаліся зарубкі: кожная зарубка адпавядала пэўнаму ліку (пудоў, адпрацаваных дзён і інш.); бірка. 2. Падарунак, хабар, што давалі баярам, духавенству, калі прасілі чагосьці (калі просьбіт заставаўся з тым, што прынёс («з носам»), г. зн. ён цярпеў няўдачу). 0 Аставацца з носам - без таго, на што разлічваў, на што спадзяваўся, чаго дабіваўся. Апроч усяго іншага, Васілю было проста непрыемна, што ён, войт, нягледзячы на ўсе захады, каб злавіць старога Талаша, аставаўся, як кажуць з носам (Я. Колас. Дрыгва — ЭСФ, 165). Зарубіць сабе на носе — цвёрда запомніць. Працаваць трэба... а не пісьмы пісаць. Пісьмамі не ваююць у наш час, зарубіце гэта сабе на носе (М. Лынькоў. Векапомныя дні - ЭСФ, 145). Нэндза ж. Галеча. — Алесь, я ведаю, гэта глупства - адмаўляцца ад магчымасці не жыць у нэндзы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 86). Нэндзны [ст.-бел. нендзный, нендный, нензный — 1. Бедны, убогі, жабрацкі. 2. У значэнні наз. бядняк, жабрак. 3. Мізэрны. 4. Варты жалю, няшчасны. 5. Нізкі, подлы], прым. Мізэрны, малы. Зарабляе [Эстэра] нэндзныя грошы й мусіць цярпець розныя прычэпкі п'яных афіцэраў (П. Сыч. Бярозка - К, № 7, 80). Нэпман м. (разм.). Гандляр, прадпрыемец першага перыяду нэпа. Нэпманы корчыліся, як многагаловы змей: «Чаму так многа плаціць?» (3. Бядуля. Таварыш Мінкін — 36. тв., III, 202). Мы прайшлі гэты шлях .. Прайшлі яго, скідваючы з дарогіўсіх іўсякіх ворагаў: кулакоў, нэпманаў.. іўсіх падонкаў класавага ворага (Я. Купала — ТСБМ, III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяных
5 👁
 ◀  / 658  ▶