Некрут м. Toe, што рэкрут. 1 у рандзе стала ціха, Паўлягліся слоўна спаць. Мо аб подачах гукаюць? Ціу некруты бяруць? (К. Вераніцын. Два д'яблы — Зан., 68). - Ой, будзе ж нам цёпленька, браткі! Хто малады, уцякаіі з хаткі! Нядарам сталі шаптаць, Што некрутаў будуць браць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Зан., 183). Неледаўчоны, прым. Някепска вучоны. - Я вось таксама быў неледаўчоны, а што я цяпер? (X. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 206). Нервацыя [фр. nervation — размеркаванне жылак у лістах] ж. Нервовае расстройства. Бацька змоўк, анямеў, толькі калаціўся ад нервацыі дробненька, яку пграсцы (М. Гарэцкі - ТСБМ, III, 390). Нерукатворны, прым. (высок.). Такі, якога нельга стварыць працай рук чалавека. На палянцы за хвойнікам Янка спыніўся каля квітнеючага чабару, які шырокім дываном распасцёрся на ўскрайку, і залюбаваўся гэтым нерукатворным цудам (У Ляўданскі - ТСБМ, III, 391). А дай [доля] жыць душою, сэрцам I цябе хваліць, I твой свет нерукатворны, I людзей любіць... (Я. Купала. ***Пажоўкнуў ліст... - 36. тв., 1,401). Неруці мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы — неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвейгджурунес - куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 294). Нігіліст [лац. nihil - нішто, нічога] м. Прадстаўнік разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў XIX ст. у Расіі, які адмоўна ставіўся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцкай ідэалогіі. - Справядлівасці ім захацелася, нігілістам. Хадзілі б сабе па знаёмых на танцы, гуляліў шарады, частаваліся б, яблыкі елі...Іншага ім, бачыце пачастунку захацелася — вось і атрымалі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 297). Ніжнік м. Малодшая фігура ў ігральных картах; валет. У першай кучцы [карт] пасярэдзіне аказаўся..туз, а з краю - званковая дзевятка, з другога - крастовы ніжнік (Я. Колас - ТСБМ, III, 406). Нікаліва, прысл. Нічуць. Тое, што сказаў ёй [Валі] міліцыянэр, як-бы нікаліва ня зьдзівіла яе (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 5-6, 38). Нікеец м. Жыхар Нікеі. - Ты пра каго гаворыш, хлопец? — запытаўся і Гермаген. — Хто тут быў - нікейцы альбо латругі-царгародцы? Кажы праўду, іначай я цябе на горкі апельсін campy! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 229). Нобіль [лац. nobilis — знатны] м. Прадстаўнік знаці, арыстакратыі ў Старажытным Рыме і ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе. - He надта багаты, алеж з нобіляў, са шляхты мы, Касцевічы (В. Іпатава. 4орная княгіня — MX, 233). Яно можна б і жыць, ды толькі нобіль наш упаў
Дадатковыя словы
дяблы
7 👁