Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
біць нашу інтэлігенцыю, пакінуць народ без кіраўнікоў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 11). Нацдэмаўшчына ж. Нацыянальна-дэмакратычная ідэалогія, якая заключалася ў адмаўленні дыктатуры пралетарыята, у імкненні да палітычнай ураўнавагі сялянства з рабочым класам...ён [Кузьма] толькі дагадваўся, што перагляд справы зьвязан з беларускай нацдэмаўшчынай, якая штораз прымала ўсё вайстрэйшыя й вайстрэйшыя хвормы (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 132). Начлежка ж. Начлежны дом. Шмат пакут перажыў Цішка Гартны, начуючы на лаўках сквераў, у цёмных калідорах начлежак (М. Хведаровіч-ТСБМ, 111, 339). Наш, займ.: о Haut закрыты - тое, што размеркавальнік. - Ты быўу нашым закрытым? He? Зойдзеш калі-небудзь паглядзець. Балыкі, асятры, сёмга амурская, шынкі -усё гэта вэндзанае, толькіўрот кладзі! (М. Цэлеш. Дзікі вецер - ХБ, 58). Наяў, прысл. Наяве. - Перапрашаю! - сказала, імкнучыся ня даць магчымасьці вырвацца наяў свайму гневу (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 58). Неаднокраць [ст.-бел. неоднокроть, неоднокроть], прысл. Неаднаразова. Капейкаў Султан неаднокраць зьбіваў іхз mpony... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 71). Невашта, займ. Нешта...яны пра невашта доўга спрачаліся (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 26). Невеглас [ст.-руск. нев'ўиглась, невуглась — 1. Невук, некультурны чалавек. 2. Язычнік] м. Язычнік. - Ты хто такі, невеглас? - па-хлапечы звонка крыкнуў Дзмітрый. - Я? Я просты чалавек. А вось ты, хто ты? Прадаеш Маскву, княжа (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД 605). Невідочны, прым. Нябачны, нявідны. Колісь мы ўтраіх сядзелі На прылессі, перад намі Невідочныя шумелі Чараты ў сівым тумане (А. Зарыцкі - ТСБМ, III, 353). Тамаш перабіраў пальцамі левай рукі, нібы граў на невідочным інструменце (3. Бядуля - ТСБМ, III, 353). Негацыянт [фр. negotiant] м. Купец, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны; камерсант. Група негацыянтаў. складалася з банкіра Леапольда Краненберга, самай багатай кішэні па гэты бок Буга, Якуба Натансона і Рупрэхта (У. Караткевіч - ТСБМ, III, 356). Недзялімцы мн. У час грамадзянскай вайньі - прыхільнікі адзінай і недзялімай Расіі пад уладай цара. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікаліў войска (М. Цэлеш. Аўтабіяграфія - ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нев'^йглась, нев^глась, невўиглась
8 👁
 ◀  / 658  ▶