Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
вых наручах і падкладах, у місюрцы на галаве - сотнік Шыкуліч (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 38). Насамперш, прысл. Найперш. У першых іхных сялібах, на гарах Алімпійскіх, Гэліконскіх і Пандэйскіх насамперш зараджаецца рэлігія, музыка і філёзофія, якой пасыія славілася Грэцыя (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 94). Наскі,займ. прыналежны. Наш. [Старшыня сходу:] -Дык вось, грамадзяне, каб ведалі ў горадзе ўсе наскія крыўды і скаргі, трэба, грамадзяне, усё сказаць таварышу дакладчыку... (П. Галавач - ТСБМ, III, 308). Наскія дарогі, наскія пуціны У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць (П. Глебка - ТСБМ, III, 308). Насмараваць [польск.] Змазаць. -.. можна насмараваць нашы стрэльбы й схаваць іх надалей (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай-ХБ, 21). Насоў м. Верхняе адзенне з даматканай тканіны. Сьляза выкацілася зь ягоных вачэй — ён [Сымон] хуценька змахнуў яе рукавом насову (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі - ХБ, 205). Наступствы мн. Вынікі. — Такія ў вас і наступствы, — з'едліва сказаў Барэйкавіч. - Дурняў слухаць — розуму не займець (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 270). Натарый [ст.-бел. нотарии, натарыушь - пісар; лац. notarius] м. Пісар. Вітаўта прадстаўлялі Бутрым і натарый Мікалай Цыбулька (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 285). Наўе зб., н. Мерцвякі. Нездарма ў казках баяць пра трэцяе вока яно было ў чалавека, ды знікла, бо ён развучыўся глядзець у свет наўя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 472). Наўчоны, прым. Вучоны. Наўчоные людзі падлічылі, колькі важыць зямля, ці далёка ад зямлі месяц, сонцэ; яны ведаюць, па якіх дарогах бегаюць плянэты, а ніхай дадуць яны атказ, хто пусьціў іх у гэткі гармонічны ход, ніхайяны знайдуць Першапрычыну усякае істоты (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 52). Нахальны, прым. Пільны, тэрміновы. У Лошыцкім сяле гоман, крык, ахвота; Яку вуллі пчолы, гудзяць божы людзе,.. Чы яка нахальна прыспела работа? (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала - Тв., 224). Нацдэм м. Нацыянальны дэмакрат. — Той наш нацдэм Прышчэпа разумна разважаў: «Што-ж, кожная сям'я гаспадара ёсць калгас. Неразумна ламаць сем'і, заганяючы іху адзін вялікі калгас» (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 40). Нацдэмаўскі, прым. Які мае адносіны да нацдэма. - Выцерабяць нас нанава, як у 1863! - Дык, кажаш, выцерабяць? - А ты што, ня бачыш і ня чуеш? «..Адсячы галаву нацдэмаўскай гадзіне...» Заклік: вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедліва, нотарйй, семі, сямя
6 👁
 ◀  / 658  ▶