Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
шынскі - 36. тв. у 5 т., V, 68). - Вынесеш пастанову аб высяленні якоганебудзь былога панка, што мае дзесяцін шэсцьдзесят-восемдзесят, а ён табе праз два тыдні тыц у нос ахоўную грамату: не чапай яго, ён культурны гаспадар. Адгарадзіліся кругом наркамземаўскімі законамі-укалупні яго папробуй (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 262). Нарком м. Народны камісар. - Калі й сюды дайшлі чуткі пра Прышчэпава, дык яго, пэўне, ня толькі скінулі з пасады наркома, але й пасадзіліў «кутузку...» (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 11). Народаволец м. Член арганізацыі «Народная воля». Можна толькі здагадвацца, што дзеецца там зараз, якія бунтарскія думкі ў галаве кожнага з народавольцаў (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 215). Народаправы мн. Закон...даслалі мне ў 1881 ці 1882 року.. гарачую тай поўную самасвядомстеа ваззову да Беларусі, гдзе казалася, што мы - народ, імеюшчы стаянства [месца] сваё, народаправы свае і пр. і пр., што язык наш крывіцкі — не цыганская... галда якая (В. СавічЗаблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 549). Народнік м. Паслядоўнік народніцтва. У1884 годзе беларускія рэвалюцыйныя народнікі пачалі выдаваць у Пецярбургу нелегальны гектаграфічны часопіс «Гоман» (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 290). Яны называлі сябе народнікамі ірынуліся ў вёскі да мазольнага люду са сваімі светлымі ідэямі (там жа, 118). А Анархісты-народнікі:..ідэі чыстых анархістаў-народнікаў (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 290). Народніцтва н. 1. Грамадска-палітычны рух у Расіі ў другой палове XIX ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і імкнуўся цераз яе ажыццявіць ідэі сялянскай дэмакратыі і пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталізм. Мы вырашылі дзейнічаць у імя пазнаных народам інтарэсаў, анеў імя чыстай дактрыны. Гэта характэрная асаблівасць народніцтва (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 290). 2. Спецыфічная фаза гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі паміж «хаджэннем у народ» (1872-1874) і тэрарызмам (1878-1881). 3. Шырокі спектр ідэй і падыходаў, звязаных з цікавасцю інтэлігенцыі да «народа»: пераважна сялян і рабочых, іх светапогляду, звычаяў, нораваў і г. д. Нарты [польск.] мн. Лыжы. / у параўн. Ішоў ён да нас шырокімі крокамі, быццам нартамі соўгаў; на правым плячы дубальтоўку трымаў (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 63). Наручы мн. Металічная частка брані або латаў, якая ахоўвала рукі ад локця да кісці. Уперадзе скакаўу баявых даспехах - кальчузе, сталё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 658  ▶