Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
валася,.. што іконы ў залачоныхрамах, ахінутыя белымі льнянымі наміткамі і ручнікамі, вось-вось не вытрымаюць хістання цяжкага, гарачага духу хаты і ўпадуць (У. Паўлаў - ТСБМ, III, 273). II вобразн. Лёгкай наміткай слаўся на балоце шызы туман (Г. Шчарбатаў ТСБМ, III, 273). Поле было заслана наміткай сіняватай смугі, а лес за ім стаяў сіні-сіні (I. Навуменка - ТСБМ, III, 273). Намова [ст.-бел. намова, наймова, номова - 1. Парада; падгавор, падбухторванне. 2. Нарада; дэбаты. 3. Дагавор, пагадненне. 4. Абгавор, паклёп. 5. Змова. 6. Згода, дамоўленасць. 7. Размова, гутарка] ж. Падбухторванне. - Ну што, верная жоначка? Што, нявестнік? Ціўдалася ж табе твая намова? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 164). Наперснік [ст.-бел. наперсникь] м. 1. Блізкая давераная асоба. Н У тэксце: малодшы член дружыны; слуга. А ты, буй-Рамане, і Мсціслаўле!.. Есць бо ў вас жалезныя наперснікі пад шоламамі лацінскімі. Ад іх затрасліся ўжо землі і шмат якіх краёў: Хінова, Літва, Дарамела, Яцвягі і полаўцы, кінуўшы дзіды свае й галовы свае накланіўшы пад тыя стальныя мячы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 243). 2. Частка адзення старажытнаяўрэйскага першасвяшчэнніка; нагруднік. Наплечнік м. (разм.). 1. Частка старажытных воінскіх даспехаў, якая засцерагала плячо. Перад жалезнымі ляжала вялікае поле, і па ім скакалі да войска два коннікі ў лёгкіх кальчугах з пласцінамі і наплечнікамі: Братчык і Фама (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 313). 2. У царскай Расіі - папярочны пагон, які насілі як знак адрознення ваенныя і некаторыя чыноўнікі. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў (Я. Колас - ТСБМ, III, 287). Але дзесьці, на дне душы яго, варушыліся другія думкі, і яму ўяўлялася цэшка і прыстаўскія наплечнікі (Я. Колас. Соцкі падвёў — 36. тв. у 12 т., IV, 32). Напрыканцы, прысл., адрадз. У канцы. Дамоў вярталіся напрыканцы дня — лось мардаваў пераследнікаў да апошніх сваіх сіл (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 264). Наркамзем м. Народны камітэт земства. - Наркамзем ведае, што робіць! — гаварыў сход на розныя галасы (3. Бядуля. Язэп Крушынскі — 36. тв. у 5 т., V, 68). [Карнейчык]: Якая ж твая работа ў Наркамземе? [Лютынскі]: А ў кожны сектар прыходзіцца нос утыкаць. Але найбольш мяне цікавіць землеўпарадкаванне (К. Крапіва. Канец дружбы 36. тв„ II, 28). Наркамземаўскі, прым. Які мае адносіны да наркамзема. - Аграном, мабыць, не разумее наркамземаўскіх спраў (3. Бядуля. Язэп Кру12 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

наперснйкь
4 👁
 ◀  / 658  ▶