Назва губерні ў Расійскай імперыі ў 1778 1796 гг. Намёт [ст.-бел. намёть — шацёр, палатка; польск. namiot] м. Будан, шацёр. Выйшлі з горада, прайшлі полем і апынуліся ў намёце Уладзіміра, дзе нічога не было апроч воўчай шкуры (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 31-32)...яна [Рагнеда] глядзела на шчыліну ў полагу, праз якую прарэзваў змрок намёта вузкі сонечны прамень, але свет за шэрым палатном, нацягнутым на слупы, здаваўся Рагнедзе жудаснай цемрай (там жа, 32). Намётка ж. Тое, што намітка. Царква была поўная, як ніколі. Пахнула кажухамі і ботамі. Світкі, мужчынскія і жаночыя, кажухі, белыя мужыцкія галовы і снежныя намёткі жанчын (У. Караткевіч — ТСБМ, III, 273). Дружна і ахвотна Бяруцца за дзела: Трэба, каб намётка К вечару паспела (Я. Купала. Тканне намёткі - 36. тв., I, 211). Намісма (намізма) [гр. nomisma - манета] ж. У познерымскай і ранневізантыйскай імперыях - назва любой залатой манеты; у Візантыйскай імперыі - назва соліда. Аднак жа трыццаць тры гады, праведзеныя на троне, — і якім троне! — зрабілі з яго [рыцара] іншага чалавека. Ды што там чалавека —паўбога, чые выявы на залатых манетах — намісмах — нібы памнажалі яго самога, прымушалі візантыйцаў, нават самых нізкародных, нават у тавернах ці публічных дамах, паніжаць голас, гаворачы пра імператара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 181). [Нікіфар:] - У мяне ёсць конь. Калі вылечыш яго, атрымаеш залатую намісму (там жа, 146). — Самыя знакамітыя візантыйскія дактары ў нас перабывалі. Колькі залатых намісмаў аддаў ім гаспадар! — распавядалі жанчыны (там жа, 152). Намітка (павойнік) ж. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын. На яе галаве красуецца намітка з вышытымі канцамі (Я. Колас — ТСБМ, III, 273). Наміткі жанчын, калі карагод звужаўся, раптам наліваліся трапяткой чырванню (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 7). Але кметы схапілі яе [Рагнеду], апусцілі на калені, сарвалі намітку, Кірыла наблізіўся і сказаў напеўна: «Адварочваецца раба божая Гарыслава ад свету ад людскага жыцця, прысвячае сябе Ісусу Хрысту і прымае імя ў манастве Анастасся...» (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 84). Княгіня Еўна плакала, бялюткае празрыстае покрыва на яе намітцы жалобна схілілася над ружовым тварам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 436). А відовішча было надзвычай прыгожае: смарагдамі, яшмай, вірэламі абсыпаныя паясы, наміткі, бранзалеты залатыя ці шкляныя трохгранныя, бронзавыя і медныя фібулы, сумачкі, абшытыя бісерам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Ткалі лён на белыя наміткі, ручніковыя ўборы, вышывалі іх альбо аблямоўвалі сярэбранымі жалезнымі бляшкамі (там жа, 69). Зда
4 👁