Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рухома, гледзячы скрозь вузкія вачніцы шаломаў, бліскучыя накаленнікі нібы падвышалі іх, жалезныя пальчаткі, пакладзеныя на рукаяці мячоў, здаецца, гатовы былі схапіць і сціскацца на шыі ворага, не шкадуючы яго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 59). Налога [ст.-бел. налога — уціск, прыгнёт, цяжкае становішча] ж. Здарэнне. [Баркулабіха:] -Дай пане Божа, каб налога гэтая дабром скончылася, каб дзіця маё не мела гора! (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 84). Расклаўшы мапу, яшчэ ў свеце вечаровага сонца пачалі спрачацца вышэйшыя паны княства, дземожа адбыцца налога, а скончылі спрэчкі, калі ярка загарэлася Мілавіца (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 591). Наложніца ж. Палюбоўніца. [Роберт:] -..аўгуст патрабуе, каб ты прывёў з сабою і тваю наложніцу. [Канюшы:] - Для чаго? - толькі і змог выгаварыць галоўны канюшы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 204-205). Нальшчанка ж. Жыхарка Налывчан. Ягоная [Яўнута] нянька з нальшчанак, і яна ажно зачаравала хлопца ўсялякімі нальшчанскімі байкамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 447). Нальшчанскі, прым. Які мае адносіны да Нальшчан (Нальшан). Спадчынны нальшчанскі князь, вымушаны быўягоны бацька Даўмонт збегчы адсюль у Пскоў, ратуючыся ад гневу Міндоўга, і там стаў ён пскоўскім князем і абаронцам княства (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 325). Намеснік м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XV стст. прадстаўнік вялікага князя, якому належала адміністрацыйна-гаспадарчая, фінансавая і судовая ўлада на тэрыторыі былых самастойных княстваў. На куццю намеснік Васіль Барэіікавіч у вялікім пакоі палаца варажыў, як варажыў у гэты час увесь Смаленск (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 266). Ужо было так — намесніка сякерамі забілі і са сцяны ў роў скінулі (там жа, 267). Пачаў [хлопец] пералічваць: камандзір варты, сотнік, ваявода, маршалак, намеснік... (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 360). II У XVI-XVII стст. у Вялікім княстве Літоўскім - памочнік старосты ці ваяводы, які ажыццяўляў адміністрацыйную судовую ўладу ў паветах і ваяводствах. 2. Урадавая асоба мясцовай адміністрацыі, генерал-губернатар у Расійскай імперыі. Намесніцтва н. 1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім, якой кіравалі намеснікі вялікага князя (намесніцтвы ўтвараліся звычайна ў выніку скасавання ўдзельных княстваў і падпарадкавання іх велікакняжацкай уладзе). Ці даўно ашмянскае намесніцтва атрымаў, а цяпер Смаленск ад імя князя Вітаўта трымае (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶