назвіска?» «Па бацюшцэ Краковіч, Па матушцэ Паповіч» (В. ДунінМарцінкевіч. Травіца брат-сястрыца - Тв., 345). Назова ж. і назоў м. Назва. [Багіня:] -..ня знае назовы зямлі роднай, каторая ўзрасьціла яго [Ігната] (В. Ластоўскі. Прывід - Тв., 13). У гэнай брашуры ён [аўтар] задаваўся мэтай давесьці, што парасейску трэба пісаць назоў гораду ня «Полацк», а «Полотск» і што быццам у гэтым пераменаваньні прастарога назову крыўся сам цэнтр «абрусеньня краю» (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 76-77). Што датычыць Вохры, то той усё бегаў у «Gasthaus» грэцца півам, якое ён разбаўляў прынесенай у кішэні «пяцісмакаўкай» (гэта - гарэлкай з назовам ад прозьвішча таго, хто яе гнаў, хаця я і сумняваюся, каб Пяцісмак гнаў гарэлку) (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 200). Найбарджэй [польск.], прысл. Найхутчэй. [Суддзя]: Я прасіў бы, каб асан як найбарджэй пакінуў мой дом (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 170). Найміт м. Наёмны работнік, парабак. [Алесь:] - Хіба табе найміт будзе так працаваць, якмужык для сябе на сваёй зямлі? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 154). Па вузкай сцежцы, ўздыхаючы цяжка,.. Бледны, апрануты рванай сярмяжкай, Шоў найміт вольны (Я. Купала. Вольны найміт - 36. тв., IV, 45). I хоць раздзёр бы сябе напалову, - He запытаюць аб долі мазольнай... Хоць бы трупам, не скажуць ні слова... Ен найміт вольны! (там жа, 456). Выгнаны з манастыра, ён [паслушнік] не меў права лячыць, таму пасвіў авечак як найміт (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 159). / у параўн. Так, жыў сабе [Караневіч],..як найміт, нават не звіў сабе ніякага гнязда (Я. Скрыган-ТСБМ, III, 252). Наймітка ж. да найміт. [Кацярына:] - Мой бацечка. мой браточак! Хоць ты не цурайся! Найміткаю табе стану... (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 395). Наймічка ж. Наёмная работніца, служанка, парабчанка. Атрад конных жандараў прывёў іх [партызан] звязаныху гэты самы фальварак, дзе я працавала наймічкай (3. Бядуля. Новагодняя елка - Выбр. тв., 237-238). 3 сямі гадоў аддалі.. [Антолю] у наймічкі да дробных паноўфальваркоўцаў (А. Якімовіч - ТСБМ, III, 252). Ах, багаты двор, багаты двор'. Найміты і наймічкі, паркан, грошы ў скарбонцы недзе ў падполе.. чароды коней і кароў, самыя багатыя іконы ваўсім наваколлі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 206). / у параўн. На багатым хутары ў далёкага дзядзькі [жанчына] была як за наймічку (К. Чорны - ТСБМ, III, 253). Накаленнік м. Частка старадаўняга воінскага даспеху, якая засцерагала калені. У белых плашчах з нашытымі крыжамі стаялі яны не
10 👁