Нагайка ж. Кароткі раменны плецены бізун. У запыленым паветры апісвалі кругі казацкія нагайкі (Ц. Гартны - ТСБМ, III, 225). He свісціць ужо нагайка, He гудзіць бізун (Я. Купала. Безназоўнае - 36. тв., V, 146). Цень мінуўшчыны праклятай, Дзе бізун гуляў з нагайкай, Змеціцё вы, арляняты, Сваёй новай сілай, байкай (Я. Купала. Арлянятам - 36. тв., IV, 110). Нагарода ж. Узнагарода, падзяка. Знай [Беларусь], сягоння дзень твой важны Важнай нагароды (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай 36. тв., IV, 271). [Стары грэк]: На дзіва песня! He жаль нагароды! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 104). Нагата [ст.-руск. ногата} м. 1. Грашовая адзінка Старажытнай Русі (у XI ст. была роўная 1/20 грыўні кун (прыблізна 2 Уг г серабра) = 1 'А куны = 2 'А разаны = 5-7!4 вевярыцы; у XII—XIII стст. раўнялася 1/20 грыўні кун = 2 'А куны або разаны). - Сто нагат альбо трыццаць кун, — мой голас прагучаў спакойна (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 402). Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі — кожная з іх па цане адпавядае адноіі куне, альбо пгром нагатам (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 41). Белавалоду хацелася як мага хутчэй збыць тавар, зарабіць паболей нагатаў і выкупіць у Ядрэйкі істобку (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 67). 2. Першапачатковае абазначэнне куфіцкага дырхема. Нагруднік м. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі. Яны і праўда чакалі: селяніну чыстай вышыванцы з кутасамі на грудзях, вершнік у скураным нагрудніку і панцыры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 416). Надзел м. Зямельны ўчастак, які выдзяляўся сялянскай сям'і. Бацька Бабейкі меў зямельны надзел з трох дзесяцін, раскіданых дробнымі шнуркамі ў розных мясцінах, на палянах-астраўках між лесу і балот (Т. Хадкевіч - ТСБМ, III, 236). Надлобнік м. Забрала. Няхай ён [Конрад] толькі надлобнік падыме, — Ніхто не важыцца з ім мацавацца (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 231). Надсэкванскі [ад польск. Сэквана - рака Сена, на якой стаіць Парыж], прым. Парыжскі. [Кароль]: О так! хацеў бы яшчэ, хоць у ва сне папесціць свае змыслы тымі цудоўнымі вобразамі надсэкванскіх прыгажунь! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 35). Назвіска [ст.-бел. назвнско, назвишко, назвыско — 1. Імя, прозвішча. 2. Назва; польск. nazwisko] ж. Назва, прозвішча. «Іліхія слугі змея пачалі лічыць людзей горш гавяды, пачалі сароміцца, што самі яны людзі, пачалі выдумоўваць сабе ўсялякія назвіскі» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 120). «Скажы, скажы, міленькі! Галубочак сызенькі! Як тваё
Дадатковыя словы
назвйшко, сямі
4 👁