Навуснікі мн. Палоска тканіны, якую завязвалі на вусы для таго, каб прыдаць ім належную форму. Відаць, перад адзяваннем рэдактар чапляў на вусы навуснікі, а канцы іх, туга нацягнуўшы, завязваў на патыліцы і так хадзіў з гадзіну, каб прыдаць вусам пажаданы для іх уласніка выгляд (Я. Колас. На ростанях - ТС, 149). Нагавіцы [ст.-бел. ноговицы] мн. 1. Адна з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў - штаны. На плоце сушыліся: трыгубіца, лыкавыя лапці з анучамі w шэрыя нагавіцы, запэцканыя водарасьцямі (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 7). А хлопцэ ходзяць у іх [палякаў] без нагавіц аж да тэй пары, пакуль не спатрэбіцца ісьці ў сваты або ў войска, бо датыхчас дзяцюк усё яшчэ лічыцца блазнам (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса-Тв., 53). Had урвішчам, ля грушы, стаяў белы стары, белы ад галавы да нагавіц (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 13). Пан Юры быў ва ўсім белым. Белыя кабці, белыя скураныя нагавіцы, белая футра, падбітая гарнастаем, белая, таксама гарнастаевая, шапка з заломленым вастраватым верхам (там жа, II, 199). Жывена, вылятаючы з дзвярэй пакоя, адразу ж кінулася назад — у калідоры закіпела сеча, паўголыя, хто ў нагавіцах, хто ў адной кашулі купцы і ахоўнікі адчайна супраціўляліся прышлым (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 137). ..было бачна, як набрынялі вадою навіслыя на рамах ледзяшы, як то святлеюць, то зноў цьмянеюць кінутыя ў кут нагавіцы і парты, прыціснутыя зверху цяжкім скураным шчытом і шаломам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 390). Апранут быў [Шэмет] у шэры даматканы курцік, перацягнуты путам, і зрэбныя, да калень.. нагавіцы (М. Лобан - ТСБМ, II, 224). Адзетыя яны [хлапчукі] былі ў старыя латаныя суконныя халацікі, падпяразаныя даматканымі каляровымі паясамі. На нагах смешна варушыліся радняныя нагавіцы (Я. Колас. Дрыгва — Др., 104). Жаўтавата-брудныя бацінкі «амерыканкі» на нагах, скруткі да кален, парваныя нагавіцы. Усё гэта напамінала нядаўны час вайсковага комунізма (3. Бядуля. Тры крыжыкі - Выбр. тв., 205). 2. Частка жаночага гарнітура. На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку, разрэзаную па баках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 296). 3. Перан. Лапы. Сабак сёння чакала цяжкая работа: хапаць звера ззаду «за нагавіцы», адцягваць яго ад паляўнічых (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 198). Нагай м. Тое, што нагайка. Упалі дзверы... а нагай Ўздоўж едзе па жыдоўскай спіне (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 419). Даўней нам «мамкай» Двор быў з нагаем, Цяпер казнумы «Матушку» маем (Я. Купала. Даўней й цяпер - 36. тв., I
Дадатковыя словы
ноговйцы
4 👁