Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Наагул, прысл. Наогул. [Кастусь:] - Дый наагул із мной іншая справа: нас усіх, апроч прафэсуры, з унівэрсітэту ўзялі бараніць савецкую ўладу... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі -ХБ, 207). Набіліцы мн. У кроснах - драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда. 3 бярозы вычасаў ставы ёй новыя. Набіліцы кляновыя зрабіў (Я. Купала. Яна і я - 36. тв., V, 120). // перан. Садзіцца маё сэрца-ткаля ў кросенькі, Набіліцамі громка б'е (там жа). Набой м. Баявы снарад, патрон і пад. - Трос акопы, ірваў целы Гарматны набой (А. Куляшоў-ТСБМ, III, 207). Сярод.. [нямецкіх] танкаў пачалі рвацца набоі з артылерыі, якая абазвалася з горада (К. Чорны ТСБМ, III, 207). Дык на Усова ці Казлова Кладзецца, думаю, высокі гонар, Набоі ёсць (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 286). Іхай жа пасягнуць - гарматы і набоі Наперад, гэй, таварышы, даўсясветнай волі! (там жа, 295). Набор м.: 0 У наборы - у рэкрутах. Маіх шэсць сыночкаў - здаецца, ці мала? Усе разышліся! - Адзін у наборы, Адзін пайшоў прочкі, за чорныя моры, Адзін за Дунаем саўсім асядліўся, Адзін у Сібіры — з старилынёй пабіўся (Ф. Багушэвіч. Думка - Тв., 35). Наверша ж. Вострае лязо дзіды. [Гедзімін:] - Таму што хачу, каб мая дзіда была самай... самай удалай. А гэтыя навершы — абодва — рабілі на маіх вачах, і яны для мяне ўжо — свае (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 504). Наверша, зробленая Лозкай, павінна быць з ім [Альгердам] (там жа, 515). Наверша, выкаванае Лозкай, было насаджана на ясеневае дрэўка, і гэтую дзіду везлі ў асабістай фурманцы княжыча разам з баявой сякерай і мячом (там жа, 519). Два навершы дзідаў ляжалі на лаве, адліваючы шызым бліскучым холадам (там жа, 503). ..вупыры з чырвонымі тоўстымі вуснамі і смокчуць, смокчуць, смокчуць свежую кроў, што цячэ па шлемах, па скураных панцырах, навершах, суліцах, шчытах, а людзі таго не бачаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 352). Навет, прысл. Нават. Чытаў некалі, што шчупакі галодныя, навет злоўленыя ў сеці, кідаюцца на другую рыбу (М. Цэлеш. Шчупак — ХБ, 167)...паліцыя-ж адбірала навет і кіі, таўсьцейшыя за палец (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай -Тв., 40). Навой м. (спец.). Пярэдні і задні валік у кроснах. На навой праз бёрда Аснову ўскруцілі [кабеты], А роўна і цверда У чыны зарадзілі (Я. Купала. Тканне намёткі - 36. тв., I, 211). 3 бярозы вычасаў ставы ёй новыя, набіліцы кляновыя зрабіў,.. Навой, як трэба, зарубіў (Я. Купала. Яна і я - 36. тв., V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

старйлынёй
4 👁
 ◀  / 658  ▶