Рэк бурлівых, пушч гамонкіх 3 неапетай хвалай (Я. Купала. Сын і Maili - 36. тв., IV, 88). Трэба сказаць, што Курылка любіў гуляць. Бывала, перад сьвятам пойдзе ён у мястэчка, дзе была воласьць, двухкласная школа і загуляе (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 246). 3 высокага берага, на якім стаіць наша мястэчка, відаць было ўсё залітае вадоіі наваколле (Я. Ермаловіч - ТСБМ, III, 194). Аляксей адразу ўспомніў невялічкае мястэчка. Асабліва выразна чамусьці прыгадалася брукаваная плошча з новым будынкам.. школы і паўразбураным касцёлам (I. Мележ ТСБМ, III, 194). Мікаш кожны раз клапатліва аглядаўся - ці не ссунуліся бочкі з аўсом, якія ён вёз на продаж у мястэчка (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 325). Хаця і рана ён прыехаў у мястэчка, па dapose колькі коннікаў яго абагнала (там жа, 327). Памочнік меў значок саюза рускага народа, пасылаў свае творы ў газету «Русское знамя» і лічыўся ў мястэчку чалавекам мыслі, пяра і бутэлькі (Я. Колас. Пісаравы імяніны - 36. тв. у 12 т., IV, 57). Хоць, ідучы па слядах, яны [партызаны] і аддаляліся ад мястэчка, але праява гэта іх моцна ўсхвалявала (Я. Колас. Дрыгва - Др., 69). - Хрэсны ход у старым мястэчку Кладзенскай губерні, — прагучаў раптам голас Хілінскага (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 203). Недабой прывітаўся з ім [шляхціцам], папытаўся куды той ідзе. - Ды вось, у мясцечка купіць каня і іншага для службы каралю, — адказаў Бутрым (В. 4аропка. Храм без Бога - Хр., 205)...пайшлі у мясьцечка к абедні і ў воласьць за пісьмом (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 133). Мясьцечковы, прым. Які мае адносіны да мястэчка (мясьцечка). Мясьцечковые жыды краму Саўчанкову спалілі, каб не перабіваў гандэль ім (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 130). Мячэтнік м. Чалавек, які валодае гіпнозам. Сваім неадрыўным позіркам ён быццам выварочваў, ламаў усё маё нутро. «Мячэтнік», — адразу здагадаўся я (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 530). Мяшочнік і мяшэчнік м. Той, хто скупляў мяшкамі харчовыя прадукты і незаконна перавозіў іх з мэтай спекуляцыі (у перыяды нарміраванага забеспячэння насельніцтва прадуктамі). Вагоны былі набіты бітком мяшочнікамі, людзьмі ў пашарпаных салдацкіх шынялях (А. Звонак - ТСБМ, III, 197). Саюзы моладзі дапамагалі партыі.. у барацьбе з мяшэчнікамі і спекулянтамі («Маладосць» - ТСБМ, III, 197). Мяшчанскі, прым. Які мае адносіны да мешчаніна, мяшчан. Палкоўнік паклікаў да сябе старасту мяшчанскай управы (3. Бядуля — ТСБМ, III, 197). Мяшчанства н., зб. Мяшчане...ён гаварыў na-руску спявуча, як гаворыць маскоўскае мяшчанства (У. Караткевіч. Зброя
2 👁