Раман Корзюк - К, № 5-6, 33). Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з цалёвак, нібы мыць міскі (К. Чорны - Ск., 17). Мэлёдычны, прым. Меладычны. «О птушаняткі!» - прамовіла [Магда] нарасьпеў мэлёдычнай беларускай мовай (М. Цэлеш. Цётка Магда-ХБ, 169). Мэлёдыя ж. Мелодыя. Ён [Сымон] успомніў ноты, пана 1 мэлёдыі ў знакох (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 137). Мэлянхалічна, прысл. Меланхалічна. -Даехалі, значыцца, -рэйкі скончыліся, і мы стаімо на стыку, - мэлянхалічна перапыніў маўчаньне Раман (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 5-6, 21). Мэрам, часц. Быццам, нібы. Гуляе жонка па ночы, - Ты мэрам спіш, зажмур і вочы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта- Тв., 122). Згорнеш нек іх [пальцы], мэрам хвігу збіраешся даць каму-нібудзь (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле - ТС, 147). Мэталёвы, прым. Металічны...асьцярожна выцягнуў наперад руку, якая наткнулася сьпярша на масыўны мэталёвы падсьвечнік (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 86). Мядзяк м. Медная манета, грош. Заплакала [Кацярына], пайшла шляхам, ЎБроварах спачыла, Ды сыночку за мядзяк той Перніка купіла (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 389). Мяла ж. Мяліца, мялка, на якой лён або пяньку мнулі. 0 Hi ў кола ні ў мяла — няўмелы, няздатны чалавек. Людзі і палюдску жыць хочуць. Што яны, цётачка, вінаваты, што старшыні ні ў кола ні ў мяла?.. (М. Клебановіч. Заручыны - ЭСФ, 275). Мянтэжыць незак. Непакоіць, трывожыць. Зенька пайшоў, а тое, што ён сказаў, яшчэ доўга мянтэжыла Богушавых (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 27). Мярзячка [ст.-бел. мерзячка - 1. Гнеў, злосць, лютасць, раз'юшанасць. 2. Агіда, прыкрасць, абраза. 3. Дрыжыкі; абмарожванне] ж. Прыкрасць, нуда, смутак. - Каралю б я данесла пра твае выбрыкі, ды мярзячка мяне бярэ глядзець на цябе (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 133). Мястовы, прым. Які мае адносіны да места (мяста); гарадскі. - Вы людзі мястовыя, адукаваныя, дык-жа мусіце ведаць усё... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 9). Мястэчка, мясцечка і мясьцечка н. Вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада, пасёлак гарадскога тыпу. Гэта надавала маленькаму мястэчку вялікае ажыўленне (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., Ill, 239). Саўгас — горад, не мястэчка, He які там Любань! Ладпарадак, люду поўна, Толькі глянуць люба (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 196). [Маці]: Сотні вёсак і мястэчак, Гарадоў нямала
Дадатковыя словы
разюшанасць
3 👁