Мыслі мн. Літоўскія грошы. Кожная хата - дым. і кожны дым прыносіць штогод у княжую казну сярэбраныя грыўны, куны і мыслі - вавёрак па-літоўску (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 283-284). Мыслівы [польск. mysliwy] м. Паляўнічы. Дай пораху, паночку! Так спгары, чуць жывы, Прасіў пана даўнейшы са двара мыслівы (Я. Лучына. Стары ляснік — Зан., 459). Бо на Літве мыслівы, як на рацэ човен, Бадзяецца; усякі оступ яму ровен (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 451). Мыта ж. і мыт м. [ст.-бел. мыто - 1. Пошліна. 2. Месца, дзе збіралі пошліну. 3. Пасада мытніка. 4. Заробак; польск. myto с.-в.-н. müta], Натуральны або грашовы плацеж за ўвоз, вываз, правоз тавараў праз мяжу, а таксама за гандаль імі. -Мыта плацяць тэўтоны? — спытаўся ў епіскапа Уладзімір (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 125). Алекса заплаціў паложаную парубежную мыту і ехаў спакойна (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 69). [Мытнік:] - Абрыдла мне ўсё. Есці абрыдла, мыта абрыдла, жонка абрыдла (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 95). - To рэжуць людзям бароды, а з тых, хто нехоча, мыт за бараду бяруць (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 311). - А поты.м ідзеш мыт браць, вазы чапамі мацаць, каб не везлі недазволенага. А чагояны там вязуць? Хіба гарэлку?! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 95). Мытар м. Тое, што мытнік. - Яможа ўвогуле прарокам быць хацеў, а мне - мытарам. А што?! Тфу, вось што (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 95). Мытнік [ст.-бел. мытникь - 1. Зборшчык падаткаў, пошліны. 2. Вялікі грэшнік] м. Асоба, якая збірала мыта. Як ніколі, прыходзілі ў Перуновы храм месцічы Крывіч-горада, прасілі ратунку ад хцівых мытнікаў, ад пасадніка, які па загаду князя браў неймаверныя падаткі з кожнага дыма — на вайну (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467-468). Мытніца [ст.-бел. мытница - 1. Месца, дзе збіралі падаткі, пошліну. 2. Пасада мытніка] ж. Мытня. Ўжывелавых вагонах На славу капіталу, Як быдла, павязуць, пагоняць. Куды? Нашто? Каб меці мытніцу на Дарданелах (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 293). Мытня ж., адрадз. Таможня. Прафесар сочыць за тым, як уважліва, старонку за старонкай, праглядаюць запісы ў сшытках чыноўнікімытні (П. Галавач - ТСБМ, III, 188). Мыцельнік м. Умывальня. Як мне сказалі, што вы выехалі ў госьці, то я, прызнацца, і ня прыбіраў, - і ён [нумарны] заклапаціўся каля мыцельніка (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 105). У мыцельніку Валі Камоцкай давялося стаць вобак з сваімі таварышкамі (М. Сяднёў
Дадатковыя словы
мытнйкь, мытнйца
5 👁