Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
хвала рукамі, як гэта рабіў. [Міхась], а ўвесь час трымала іху муфце (М. Лупсякоў - ТСБМ, III, 184). Мушкет [ст.-бел. мушкеть; фр. mousguet] м. Старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху, якое знаходзілася на ўзораенні пяхоты ў краінах Еўропы ў XVI-XVII стст. Вузкая лясная дарога з Масквы на захад — да літоўскай мяжы, якая ў той час не абазначалася ні на картах, ні памежнымі слупамі, нярэдка бачыла незлічоную колькасць вершнікаў, пешых воінаў з лукамі і мушкетамі, у латах і ў світках (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 6). [Стэфан:] - Так у іх і атрымліваецца, што замест па ворагу з мушкетаў алавянымі кулямі куляць, гавораць тое, да чаго прызвычаіліся даўно - страляць! (А. Карпюк. Белая дама - БД, 343). Да агулыши смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезнымі белтамі, якіх-небудзь сваякоў мушкета - гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт - Л, 186). Мушкецёр м. Салдат еўрапейскай арміі, узороены мушкетам. [Князь:] - Там у мяне гарматнік, інфантэрыі шэсць тысяч ды гусарыя з кавалерыяй, ды аддзел гран мушкецёраў, як у французскага караля (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 192). А пры Шышкове фурман ды мушкецёр - от іўся табе баталія (У. Караткевіч. Зброя - 43, 313). Муштарда [польск.] ж. Гарчыца. Гледзячы наяго, роіліся ўспаміны з гадоў мінулых, і тады, быццам-бы наяве, пахла смажанай скваркай, вясковай каўбаскай: з часначком, перчыкам і нямолатай муштардай (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 65). Муштра [польск. musztra, ад ням. Muster] ж. Сістэма ваеннага навучання, заснаваная на бяссэнсавым завучванні пэўных прыёмаў. На другі год нашыўкі далі яму і другіх муштры вучыць загадалі (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня - Тв., 7-8). Мша [ст.-бел. мша; польск. msza] ж. (царк.). Імша, абедня. [Ягайла:] - Любы брат, вось даслухаю другую мшу - пачнём! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 377). Мніх-каплан, каторы на той час мшу справоваў, ад страху ўцёк (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 277). Мыліца ж. Ручка на рукаятцы сахі. Рагачжа яловы — Ў ім мыліца ўбіта - 3 ярмом змацаваны Прызьмом з дубцоў вітым (Я. Купала. Саха - 36. тв., I, 329). Мыліцца незак. Памыляцца. I псюкі, якіх ён [немец] трымаў, наколькі я ня мылюся, былі тыя самыя, якіх мы калісьці спаткалі (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агулышй, узброены, ўзбраенні
2 👁
 ◀  / 658  ▶