Мундур [польск.] м. Тое, што мундзір. - Бачыш, цурацца цяпер стаў нашага мужыцкага побыту, як начапіў энеральскія лычкі на мундур... (М. Цэлеш. Ападкі-ХБ, 112). Муралей м. Муляр, будаўнік. Яна [Жывена] часта затрымлівалася тут і, узіраючыся ў сцены, на якіх шчыравалі муралеі, задумвалася над тым, што дасць гэтая дзяржава для Новагародка? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 252). Часта прыязджалі пасаднік і галоўны муралей з Крыўгорада, і тады Гедзімін збіраў сыноў, каб паказваць ім планы хітрацоў-муралеяў (там жа, 371). А Муралеі-хітрацы. А праз тыдзень, па ўказе вялікага князя, пацягнуліся ў Трокімуралеі-хітрацы з Германіі, Чэхіі і Польшчы, прывабленыя вялікімі грашыма (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 356). Мурграбля [ст.-бел. маркграбя, маркграбии, маркграбь, марграбя пагранічны ўладарны князь; польск. markhrabja] м. Кіраўнік замка і наглядчык за парадкам у ім. Дзелам! калі Сапліцу замак я заграблю, На жыццё тут пасаджу цябе - вось мурграблю (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 460). Мурза (мірза) [ст.-руск. мурза; ст.-бел. мурза, мурса, мырза; цюрк. murza\ м. Прадстаўнік феадальнай знаці, кіраўнік асобных ордаў і родаў у цюркскіх мусульманскіх народаў (з ХШ ст.)...маскавіты трымаюцца золатаардынцаў, цікуюць адзін за адным, хто з іх найболей спадабаецца ханам ды мурзам, атрымае ярлык на княжанне (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 586)...сёння, са з'яўленнем на небе зорак, хай мурза Хазібей са сваёй тысячай выступае (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 25). Мурза ўсміхнуўся і з ляскам закінуў шаблю назад у піхвы (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 234). Мурын [ст.-руск. муринь; ст.-бел. муринь] м. Негр, арап. - Няўжо забіў? - Ну і чорт з ім, хоць і забіў, - прахрыпеў з правага боку мурын (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 300). Чорны, як сажа, стаяў ля карэты хлопец у блакітным курціку, і толькі вільготна блішчалі яго белыя зубы. — Гэта мой мурын, - з некаторым гонарам растлумачыла старая пані (там жа, I, 85-86). Мусцье н. Археалагічная эпоха сярэдняга палеаліту ў межах 7032-га тыс. да н. э. Мяркуюць, з вялікай доляй пэўнасці, што чалавек жыў у нас у сярэдні палеаліт, у эпоху мусцье. У той час ледавік праходзіў па вярхоўях Дняпра, а Беларусь была суцэльнай тундрай (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 107). Мухаяр [араб. muhajjar] м. Баваўняная тканіна з дабаўленнем шэрсці або шоўку. 3 мухаяру шылі сурдуты (ТСБМ, V, 573). Муфта ж. Прыналежнасць жаночай вопраткі: род адкрытага з двух бакоў цёплага мяшочка для сагравання рук. Ідучы,.. [Рыма] не разма
Дадатковыя словы
зяўленнем, маркграбйй, мурйнь
2 👁