Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
нічанкай — гладкай паняй, - А мужычцы ж ані ў дум' (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 34). Мужыччо зб., н. (з адценнем пагардлівасці або лаянк.). Мужыкісяляне. [Мікалай Мікалаевіч:] - Мужыччо, а ў інтэлігентаў гуляюць, на французскі пранонс захварэлі (С. Грахоўскі - ТСБМ, III, 179). / у параўн. Пілі [паны] маленькімі кілішачкамі, пакідаючы ў дне, не так, як мужыччо, шклянкамі і да дна (Р. Сабаленка - ТСБМ, III, 179). Мужычы, прым. Тое, што мужыцкі. Красаваў, наліваўся I даспеў шнур мужычы (Я. Купала. Жнеям - 36. тв., III, 187). / не хочаш ты гору мужычаму Спагадаць, непагода, ані (Я. Купала. Над ніваю ў непагоду - 36. тв., I, 170). Музыка ж. Даўней у беларускіх вёсках так называліся танцы. Распачынаецца музыка пад адкрытым небам; скачуць да поту (Ян Баршчэўскі. Нарыс паўночнае Беларусі - Выбр. тв., 85). Мультаны [ад Мультанаў - часткі гістарычнай Румыніі] мн. Валахі, румыны... ён [Тудор] склікае Адважных людзей непакорных Мультанаў, Каб знішчыць паўмесяца ўладу над краем, Каб скінуць турэцкай няволі кайданы (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв„ 250). Мундзір і разм. мундзер [ням. Montur, ад фр. monture — забеспячэнне] м. Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне. Дзядзькава бурка, на якую на ўсе вочы глядзелі хлапчукі наваколля, пахнула тытунём, як і парадны мундзір (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 241). На тэрасу падымаецца гнуткі і станісты стары ў мундзіры палкоўніка (там жа, I, 80). Быў выхадны дзень, салдатам далі звальненне. Ішлі вясёлыя, у парадных мундзірах (В. Хомчанка - ТСБМ, III, 181). Памешчыкі лёгка мянялі свае фракі і сурдуты на чыноўніцкія мундзіры («Полымя»— ТСБМ, III, 181). Я таксама камандзірам, Хоць служу другое лета, Глянь адзнака на мундзіры, За заслугі ж усё гэта (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў... - 36. тв., IV, 289). Іўвесь [гетман] ззяў: яго каштанавыя валасы, яго шчокі, новенькі мундзір, расшыты золатам (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 127). Бо як жа так, няма мундзіра! У стычцы пан згубіў мундзір! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 99). А наранку, як схопіцца, дык заўсёды то чужыя боты абуе, то нагавіцы або мундзер чужы адзене (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса - Тв., 55). о Сінія мундзіры — царская паліцыя. Ад «мундзіраў сініх» Можна даць і драла, I твая свабода не зусім прапала (Я. Колас. Дзе дзенешся? — 36. тв. у 12 т., I, 274). Мундзірны, прым. Які мае адносіны да мундзіра. Твар.. [танкіста] быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра (К. Чорны- ТСБМ, III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶