Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
раткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 108). Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў са два папару (Я. Колас - ТСБМ, III, 174). Кутнікі, батракі, адстаўныя салдаты іўсе, хто выступіць на абарону радзімы, атрымліваюць за гэта не менш трох маргоў зямлі... (М. Віж. Лабірынт - Л, 104). Двор Няслаўскіх быў не надта вялікі, але і не малы. Меў ён маргоў пад трыста раллі ды з пяцьдзесят сенажаці (Р. Мурашка - Ск., 41). Прымы ў яго нясытыя: морг поля і хата на курной ножцы (Я. Брыль — Ск., 41). — Меней! - смяяўся Сцяпан: — у нас усяго тры тысячы маргоў, аў пана - дваццаць сем тысяч! (Я. Колас. Бунт - 36. тв. у 12 т., IV, 19). 2. У сярэдневяковай Германіі - плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня. Мосенж [ст.-бел. мосендзь, мосенць, моснондзь, мосюндзь, мосязь, мосяжь і інш.; с.-в.-н. messing] м. Латунь. Некалі, значыцца, яе [гісторыю] прачытаюць і ў Крычаве перад ратушай помнік яму з каменю ці з мосенжу паставяць, як у іншых краінах даўно робіцца (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 198). Мосця [скарочанае ягамосць] аг. Ягамосць, яго ці яе светласць. [Юлія]: Ах, мосця дабрадзейка! абарані мяне бедную дзяўчыну ад праследавання пана камісара (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 53). Дзеці іхняе мосці зараз ледзь дзеўкамі цікавіцца пачынаюць... (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 86). Мрыйнік м. Той, хто мроіць, марыць; летуценнік. - А ўсё-ткі прыехалі?! - зьдзівіўся. - Гэта ўжо нямрыйнікі, а цэлыя пакутнікі... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 19). Мужык м. Селянін, прасталюдзін. Рука мужыка пацягнулася за сякерай, што ляжала побач на лаве (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 330). Сказаў, як казалі мужыкі ў яго маёнтку, адначасова з пахвалой і асуджэннем (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК). Мужыцкі, прым. Які мае адносіны да мужыка-селяніна, належыць яму. А шчыра ж, міла і Зося, і Янка, — Янук, сын мужыцкі, а Зоф'я, шляхцянка, -..Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата кахання — 36. тв., V, 43). Дзіка ж ты б'ешся, Восень, аб шыбы Беднай мужыцкай Хаткі-сялібы (Я. Купала. Восень - 36. тв., I, 318). Збігнеў быў апрануты ў доўгі мужыцкі кажух (А. Карпюк - ТСБМ, III, 179). // Такі, як у мужыка, уласцівы мужыку-селяніну. Доўга не чакаючы,.. [Несцер] пайшоў насустрач Кляновічу, узрадаваны, што гэты вучоны мае мужыцкую натуру, бо ранаўстае (П. Пестрак - ТСБМ, III, 179). Мужычка ж. (лаянк.) да мужык. Свеце месяц, свеце, Як дзюрка ў сярмязе; Паніч за мужычкай Безустання лазе (Я. Купала. Паніч і Марыся - 36. тв., I, 353). [Ёнтак]: Паніч сніць з сваёй каханкай, Сталь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бешся, зофя
3 👁
 ◀  / 658  ▶