Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ных лыжачках, у паловах яечных шкарлупак, у куоачках, памерам з напарстак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 40). Мніх-каплан: Лотр зрабіў нібы крок насустрач мніху-каплану, каб верыў, каб выказваўся далей. - Што б ты сказаў, каб я - папа, а ты - шэры папа? (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 130). Мніх-каплан, каторы на той час мшу справоваў ад страху ўцёк (там жа, 277). Мнішка [ст.-бел. мнишка] ж. Манашка. [Мнішка]: (увайшла з двара і, адбіўшы паклон у бок абраза, абыходзіць столікі) — На манастыр і храм божы... (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 133). Многаякі, прым. Розны. - Піць і есьць зы мной будзеш многаякія асалодныя стравы (В. Ластоўскі. Прыповесьць аб старым мужу і гожай дзеве - Тв., 43). Модлы [польск.] мн. Малітвы. Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй, Стражы князевы -ў полі і дома, Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей, I пракляццерасло пакрыёма (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 72). Той там з лірай у тры шчыра Струны задае, Той з кантычкі, той з прывычкі Модлы дзьме свае (Я. Купала. Старцы - 36. тв., I, 336). Пасля мяне страшэнна адхвасталі за тое, што кідаў, а не вучыў модлы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 294). / у параўн. Злажыўшы рукі, як на модлы, Прыпёршыся каля сцяны, Глядзіць Марына, як іх кодла Трасуць, варочаюць паны (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 129). Можнасць [ст.-бел. можность; польск. moznosc] ж. Магчымасць. Ужо так жыццё ад першага паўстання на зямлі быту дало можнасць развівацца кожнай жывучай натуры (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы - 36. тв., VII, 183). Морак [ст.-бел. морокь, мрокь} м. Насланне, пакуты. Каханне можа быць дарам, але і насланнём таксама - тады трэба не даваць мораку браць над сабой верх. Умеў здымаць той морак толькі стары Святазар, бо вялікую сілу трэба мець для таго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 261-262). Морг [ст.-бел. моргь, моркь - адзінка вымярэння плошчы; польск. morg] м. 1. Зямельная мера ў Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на Беларусі (з сярэдзіны XVI ст.), роўная 0,71 гектара (каля 56 сотак зямлі). Ну, і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая! Было ў яе сем маргоў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, а ўсе поўныя: у адным мак, у другім — так, а ў трэцім цапы віселі (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна — Зан., 451). Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою — не мяльчэй як на два вяршкі - палову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або пасеяць шэсць маргоў, што ўжо зусім цяжка (У Ka
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мнйшка
3 👁
 ◀  / 658  ▶