Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
паэтаў старой Грэцыі, асабліва ж аповесчяў аб Апалоне і сыне яго Фаэтоне, якую аповесць перадаў нам пекным вершам рымлянін Вергілій, з мітаў аб Праметэю, Арфею, Эскулапу і інш. (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 96). Міталегія ж. Міфалогія. У некаторых мейсцах Віленшчыны, па мястэчках, жыды, перамяняушыся забабонамі і міталегіяй беларусау, на Купалле сьцелюць хляеы крапіеой і папаратнікам, каб ведзьмы малака ні адбіралі у кароу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі —Ж, 14-15). Трэба памятаць, што міталёгія шмат якіх народаў нічога супольнага з тэасофіяй ня мае, як прыклад можа служыць лацінская міталёгія (В. Ластоўскі. Лябірынты - Л, 96). Млён м. Дзяржанне, палка, якой круцяць жорны, сячкарню. - Ці не цябе гэта Сальвэсо Канстантынаў гнаў з млёнам праз усю вуліцу? (Я. Колас. Стараста - 36. тв. у 12 т., IV, 196). Свечка была мала чым менш ад млёна - палкі, якою круцяць жорны (Я. Колас. Дзяліцьба — ТС, 144). 0 Hi млён ні таўкач - ні на што не здатны, няўмелы. Я хацеў закрычаць, абразіць, сказаць, што ён ні млён, ні таўкач, у нашым Чарцяжы так называюць людзей нікчэмных, ні на што не здатных (В. Шырко. Імем барыкад мяцежных - ЭСФ, 270). Млынар м. Уладальнік млына або работнік у млыне. Праўда, каб баяліся й добра вучыліся, яна [настаўніца] праз дзень пасылала Колю, сына млынара, на балота па розгі (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 253). Мна Склад з царкоўнаславянскага буквара. Тма, мна знаю, а оксію He ўцямлю і досюль (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 412). Мнагавой м. Воін. He даждаліся вы сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 242). Мніх [ст.-бел. мнихь; с.-в.-н. munih] м. Манах. Моліць Бога стары non, мніх Грыгоры: «Удзяржы ўладу князёў маіх, прасьвятлі вочы княжны маей на карысьць усіх радзімічаў...» (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы Р, 90). Мніх вечна малітвы шаптаў і набожнымі вачыма шукаў на сценах пакояў пані Вашамірскай святых абразоў (3. Бядуля. Салавей. — Выбр. тв., 132). Мніх падабаўся ёй [пані] сваім еыглядам, які напамінаў біблейскага прарока (там жа, 132). «Я буду мніхам, - сказаў ён аднойчы, — буду ў сваёй келлі маліцца за Полацк і за цябе, бацька» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 302). / у параўн. Былы «шаматон і ферлакур важнецкі» жыў цяпер ледзь не суровым мніхам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 156). А Мніх-жывапісец'. Некалькі маладых мніхаў-жывапісцаў з манастырскай школы сядзелі на сонейку, корпаліся з фарбамі ў драўля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мнйхь
3 👁
 ◀  / 658  ▶