Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
вы ў стане аплаціць. Абавяжыце іх назіраць за міранамі... і даносіць вам аб усіх грамадскіх і прыватных непаладках (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 281). Міратворны, прым. Які нясе з сабой мір, цішыню, спакой. Зялёны прастор поўніўся аднастайным, як далёкая музыка, чмяліным гудам, але ўлузе панавала дзівосная міратворная цішыня (М. Ракітны ТСБМ, III, 161). Містр [ст.-бел. мистрь, миистрь - 1. Галава сярэдневяковага духоўна-рыцарскага ордэна, магістр. 2. Настаўнік. 3. Начальнік, правіцель. 4. Кат; і інш.; с.-в.-н. meister] м. Кат. А сталася, што акурат тымі днямі крычаўскі містр вепрука біў ды руку пашкодзіў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 195-196). Містэрыя [ст.-бел. мистерия - тонкасць, мастацтва; н.-в.-н. Mysterium лац. mysterium] ж. 1. Жанр сярэдневяковага рэлігійнага тэатра (прадстаўленні даваліся на гарадскіх вуліцах і плошчах); драма на біблейскія тэмы. У Рызе, на плошчы перад царквой святога Пятра, адбывалася містэрыя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 187). Хадзілі часам з містэрыямі бурсакі-шкаляры, спевакі, цыркачы. Часамтрапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 45). - Што ім у тваіх містэрыях? Яны людзі цёмныя. Гэта не тое, што прывычныя шкаляры (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 49). 2. У Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама краінах Старажытнага Усходу - тайны рэлігійны абрад, у якім прымалі ўдзел толькі давераныя асобы. Місцюк м. Той, хто наўмысна ўзводзіць у зман; ашуканец, ілгун, хітрэц. [Навум:] - Прыказаў нам пан пісар, штоб, калі мы маем крыўду да камісара, смела гаварылі. Але і я місцюк! Ведаю добра гутарку, што пакуль сонца ўзойдзе, раса вочы выесць (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 26). У Жамойці Трайнат, красамоўца і місцюк, падначаліў сабеўсіх (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 127). Місюрка [ст.-бел. мисурка', араб. Misur - Егіпет] ж. Шлем з жалезнай сеткай, якая закрывае плечы...водоліск ад паходні, што гарэла непадалёку, уваткнутая ў доўгі тураўрог, ўспыхнуў на місюрцы - жалезным шлеме з кальчужнай сеткай (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 29). Шаломы - місюркі, малахаі, халаты паўзверх кальчуг, чоўнікі страмёнаў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 246). А Шлем-місюрка. Ён [Раман] надзеў баявы шлем-місюрку з кальчужнай сеткай (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 142). Міт м. Міф. Нават наш сяньняшні край быў ведамы Грэкам, у той час, калі тварыліся ў іх першыя міты. Відаць гэта з Гамера і іншых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мййстрь, мйстерйя, мйстрь, мйсурка, плечы...водбліск
4 👁
 ◀  / 658  ▶