Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
о Францысканцы-мінарыты: Трыста год існуюць францысканцымінарыты (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 16). Мінезінгеры і міннезінгеры [ням. Minnesinger ад Minne - каханне і Singer - спявак] м. Нямецкія паэты-спевакі, якія апявалі рыцарскае каханне, служэнне прыгожай даме, Богу і сюзерэну, крыжовыя паходы. Вырасшы сярод уздыханняў аб рыцарах і прыўкрасных дамах, наслухаўшыся мінезінгераў, яна проста трызніла ўсялякімі прыгодамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 245). Апісваў ён [Готфрыд] і рыцарскія гульні, і звады паміж вяльможамі, але найболыа гаварыў пра жанчын і тых, хто іх апявае, - мінезінгераў (В. Іпатава. Альгердава дзіда- АД, 580). Здаецца, усе мінезінгеры Саксоніі, Тэўтоніі і Швабіі спявалі яму зараз (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 47). П перан. Беларускі спявак. Яўлампія, дбаючы аб абраніку дачкі Рамане, прапанавала, каб пасля паэзіі спяваў для госця новагародскі «міннезінгер» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 54). Мінэрал м. Мінерал. Нашае няшчасьце ў тым, што край наш ня мае ні годнага да будоўлі каменьня, ні капальняў мінэралаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 79). Мір м. Сельская грамада. Надзея з вераю нямелі... Тады, як з неба ці з зямлі, якаясь цень падходзе ў белі, такая, быццам знаў калі, I кажа мне: «Чаго, сын міра, Упаў так сэрцам і душой?» (Я. Купала. Сон - 36. тв., II, 244). 0 3 міру па нітцы - ад усіх патроху. Гойдаючы малое, яна заўважала рукі, што працягвалі ёй белую хусцінку: «Калі ласка», нехта прынёс пялёнку. Нехта — кавалак марлі. 3 міру па нітцы... (С. Шыдлоўская. Звычайны лёс - ЭСФ, 163). Усім мірам - супольна, усе разам. Суботнікам выйшлі вяскоўцы, мужчыны і жанчыны, усім мірам, хто на коніку, хто насілкамі навазілі, нацягалі пяску, высыпалі каля разбуранага мастка... аб'езд (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана - ЭСФ, 385). Міра ж. Духмяны алей для хрысціянскага абраду памазання. [Багіня:] -..нашы людзі пачалі дастаўляць вам збыткоўныя тавары: міра і ладан, дарагія каменьні і бісер, чорнае дрэва і слановую косьць (В. Ластоўскі. Прывід —Тв., 12). 0 Адным мірам мазаны - вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіх-н. адносінах, з аднолькавымі недахопамі. - Адным мірам мазаны, — нібы ўгадаўшы Петрусёвы думкі заўважыла бабка Саклюта, - што гультай, што лодар, тое самае і прагульшчык (А. Кулакоўскі. Першы малюнак - ЭСФ, 32). Міранін м. Прадстаўнік міра-сельскай грамады. А там [у інструкцыі трыбунала] сказана: «Завядзіце столькі шпегаў і даносчыкаў коль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абезд
3 👁
 ◀  / 658  ▶