ва так, як бы ён, ураднік, схапіў з неба зорку або японскага мікада забраў ў палон (Я. Колас. Соцкі падвёў - 36. тв. у 12 т., IV, 33). Міласэрны (міласэрдны), прым.: о Сястра міласэрная (міласэрдная) - медыцынская сястра. Сястра міласэрная клала руку на яго галаву і ўспакаівала, а яму здавалася, што гэта матка гладзіць яго, то зноў пяе сваю ўпадабаную песьню, а ён уторыць ёй голасна, голасна... (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня Тв., 10). Яна ж сама даўно жадала — яе мы ведаем настрой — Стаць міласэрднаю сястрой (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 12 т., X, 404). Міласэрдная сястрыца (іран.) - тое ж. [Патап:] - Вось яна дзе, сястрыца міласэрдная. Гэта замест таго, кабхворых даглядаць (Я. Колас. Вайна вайне - 36. тв. у 12 т., X, 141). Міліарысій м. Грашовая адзінка Візантыі. - Табе князю - залатую чашу, упрыгожаную камянямі, і трыста міліарысіяў, базілісе — срэбную чашу і сто міліарысіяў (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 398). Мілта [ст.-бел. милта - талакно; літ. miltai - аўсяны кісель] ж. Страва з мукі. Сядзе есці, сядзе За кульгавы стол, Траяногі зэдаль Чуць не рыне дол. Груца ды зацірка, Цэд, цура, кісель, Мілта, саладуха - Амаль стравы ўсе (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару - 36. тв., IV, 161). Міля [ст.-бел. миля\ с.-в.-н. mile] ж. 1. Старая руская мера даўжыні, якая раўнялася 7,468 км...пад грукат гармат і стогн байцоў шухнула ўсё аж на мілю кругом у зямлю на - скрозьдоньня... (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы - Р, 93). V такую тады хвілю Знае [Сцёпка] жончыну ён плату; Гатоў кругу даці мілю, А цвярозым прыйсці ў хату (Я. Купала. Сцёпка Жук - 36. тв., I, 368). Мілі ж тры ў горад; тры мілі — не смех! Конік худы — прыстаць можа; Тут яшчэ гэты нязмераны снег, Ды ночка пусткай трывожа... (Я. Купала. У піліпаўку - 36. тв., V, 55). О, недаверак, шэльма, гіцаль! Так напісаць, такі пашквіль. Хоць ты хавайся за граніцу Або ўцякай за многа міль (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 175). Вось, што, дзеткі, мае краскі: Што хадзіць за многа міль? Можа лепей замест казкі Расказаць вам адну быль? (Я. Колас. Савось-распуснік - 36. тв. у 12 т., III, 167). 2. У старажытным Рыме - тысяча падвойных крокаў узороенага воіна (легіянера), лічылася роўнай 1481 м (пазней - 1483,5 м). Мінарыты [ад лац. minor - меншы] мн. Меншыя браты (Fratres minores) — манахі ордэна францысканцаў. Юнае сонца ўспыхвала на крыжах царквы Барыса і Глеба, бязлітасна высвечвала чэрава спаленага крыжакамі касцёла мінарытаў, пабудаванага францысканцамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 356-357). -..у нас [хрысціян] жывуць браты Ордэна мінарытаў і Ордэна праведнікаў, якім мы далі поўную свабоду хрышчэння іншых абрадаў (там жа
Дадатковыя словы
мйлта, мйля, узброенага
3 👁