Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Рамеснік, які вырабляў мячы. Сярод рамеснікаў успамінаюцца прафесіі кавалёў, слесараў, гарматнікаў,..мечнікаў («Полымя» -ТСБМ, III, 148). Мечнікавы, прым. Які мае адносіны да мечніка...каб гэты шкаляр быў далей ад мечнікавай дачкі, упартасць якой так распальвае яго (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 136). Мешчанін [ст.-бел. меіцанинь, межіцанннь, местчанинь і інш. 1. Жыхар горада. 2. Жыхар (наогул), грамадзянін. 3. Прадстаўнік мяшчанскага саслоўя] м. Асоба з гарадскога саслоўя, якое складалася з рамеснікаў, гандляроў, служачых ніжэйшых чыноў і інш. Па суседству з тым сталом, за які селі Стась і Андрэй, прымасціліся два чалавекі, з выгляду мешчанін і селянін (Я. Колас - ТСБМ, III, 148). Яго [урадаўца] абступае гарадзкая публіка: мяшчане, мяшчанкі, купцы, сьвятары абодвых законаў, студэнты, якія вучацца ў замежныхунівэрсытэтах, чэрнядзь (В. Ластоўскі. Адзінокі - Тв., 107)...у лістападзе ўчынілі мяшчане горада Віцебска геалт і напад на праасвяшчэннага архіепіскапа (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 270). Ігнат Грынявіцкі, Яўхімаў сын, стаў мешчанінам з-пад Вільні Мікалаем Сцяпанавічам Ельнікавым... (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 200). Усё больш галасоўуздымаецца на абарону роўнасці, адмены прыгону, знішчэння саслоўяў, удзелу сялян і мяшчан у сеймах (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 130). А Мяшчане-рамеснікі. Штосьці віравала пад вонкавым спакоем, мяшчане-рамеснікі шапталіся і глядзелі на варту з удаваным спакоем і патаемнай злараднасцю (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 51). Мешчанчук м. (разм., зневаж.). Мешчанін. Ці даўно [Лабановічу] самому, калі вучыўся ён у семінарыі, крычалі мешчанчукі: «Лямец, лямец! На якой бярозе ты лапці павесіў?» (Я. Колас - ТСБМ, III, 148). Міжусобіца ж. Нелады, разлад, сварка паміж пэўнымі грамадскімі групамі, пераважна ў феадальнай дзяржаве. [Полаўцы] у час княжаскіх міжусобіц нападалі на рускія землі, рабавалі і спусташалі ix (Р. Шкраба - ТСБМ, III, 152). Тады пры Алегу Гарыславічу рассяваліся й раслі міжусобіцы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 239). Князевы міжусобіцы -згуба для нас ад паганых (там жа, 240). Міжусобны, прым. Які мае адносіны да міжусобіцы. У краіне аказаліся два ўладары, і адпаведна ўспыхнула міжусобная вайна (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 440). Мікада м. Старажытнейшы тытул імператара Японіі. // Асоба, якая мела гэты тытул. / у параўн. Той [ураднік] стаяў і пазіраў на прыста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

местчанйнь, меіцанйнь
7 👁
 ◀  / 658  ▶