Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
абручы з каштоўнымі камянямі (В. Іпатава. Залатая Жрыца Ашвінаў АД, 215-216). Сеў ваяк на каня, Ўрукі ўзяў востры меч 1 пусціўся дадня Пашукаць, каго сеч (Я. Купала. Ваяк- 36. тв., IV, 59). [Ваявода Хвал] у знак міру і згоды злез з каня, выняў з похваў меч, уваткнуў яго ў зямлю (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 50). / у параўн. Спыніўся Богут, глянуў скоса I раптам вус падняў, як меч (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 103). 2. Перан. Бацькоўскі радавод. Успамянуўшы дзеі мяча, пераходжу да кудзелі (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 524). о Па мячы - па мужчынскай лініі (параўн. па кудзеліў Дык гутарку пачаў з ім, — можа, якудасца Настрой яго паправіць, дык аб парантэліПачаў пытаць, абпродкахпамячы, кудзелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты - Тв., 271). Мечаносец м. 1. Член нямецкага рыцарскага ордэна, заснаванага ў 1202 г. для захопу Прыбалтыкі, гербам якога быў меч і крыж...выскачыла каля трыццаці коннікаў, у белых доўгіх плашчах з нашытымі на іх чырвонымі крыжамі і мячамі, у гаршкападобных шлемах... - Вендэнскія рыцары, - сказаў стары Алебранд, - мечаносцы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 209). Ягоны абоз усё яшчэ стаяў у рацэ, там, дзе напалі на яго мечаносцы (там жа, 210). А на ўсіх астатніх можна чакаць гасцей: з поўдня могуць наехаць татары, з поўначы - саюзныя Ордэну лівонскія мечаносцы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 231). 2. Воін, узороены мячом; слуга рыцара, які насіў за ім меч. А Рыцары-мечаносцы. Такі ж лёс напаткаў трох рыцараў-мечаносцаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 296). Мечнік (мечны) [ст.-бел. мечникь] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім (канец XV-XVIII ст.) - воін, які ў час вялікіх урачыстасцей насіў перад манархам аголены меч як сімвал вайсковай улады. Толькі мечнік, што вартаваў разам са стражай уваход на княжы паверх, узяў з рук пергамент і сказаў, што Гедзімін пашле па мяне пазней (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 423). Яна [княгіня] з ветлівай усмешкай, але і з прытоеным смуткам глядзела на сына, якога акружалі ўжо не нянькі яе палавіны, а знатныя мужы Вільні — ваявода Гаштольд, мечнік Свідрыгайла, падчашы Пунігайла, сотнікВіт (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 582). [Дзед:] - Бо Твой Аморозі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі... «Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унукмечніка Візскай зямлі...» А Візская зямля гэта Мазовія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 308). — Дачка мечніка Палянкі Анея. Святая (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амброзі, мечнйкь, узброены
3 👁
 ◀  / 658  ▶