Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Месціч [ст.-бел. местнчь] м. Гараджанін, гарадскі жыхар, абывацель. Там сабраліся траха не ўсе месцічы, нягледзячы на тое, што ўчарашняя адліга абярнулася прымаразкамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 404)...бацька, прыехаўшы ў Вільню, загадаў перавезці яе [Гайну] са свяцілішча Лады, дзе яна жыла, у дом да нейкіх віленскіх месцічаў (там жа, 434). Зрэшты, гэта разумелі ўсе - і загартаваныя ў баях воі, і месцічы, якіх паслалі ў рушэнне дымы і дробныя селішчы па закліку Альгерда (В. Іпатава. Альгердава дзіда-АД, 593). А Сыны-месцічы: Mae сыны-месцічы, калі былі малыя, пачыналі гаварыць на розных з бацькамі мовах якраз пасля летавання ў вёсцы, дзе іх старанна вучылі «па-гарадскому» (У. Арлоў. Мой радавод да 5-га калена, або Спроба пазбегнуць выгнання — ПМЛ, 323). Месцічка, ж. да месціч...нагледзеўшы прыгожую месцічку, яны [дваровыя людзі] адбівалі яе ў мужа, з рогатам валаклі кабету па вуліцы, чынячы тым вялікую сарамату і гвалт (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 300). Погляд яго [Альгерда] спыніўся на маладой месцічцы, якая, убачыўшы княскі выезд, пацягнулася вачыма і ўсёй сваёй маладой гнуткай постаццю да вазка, як да сонца (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 534). Метадыстка ж. Удзельніца рэлігійнай секты метадыстаў, заснаванай у Англіі ў 1729 г. Я жыў у.. кальвінкі пані Fomio de Koligny, дзе таксама наймала кватэру і англічанка метадыстка n. Roberts (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 519). Мех м. Прыстасаванне для нагнятання паветра ў кавальскім горне. Потым, калі мех пачне ямчэй разьдзімацца, вугліразгарацца, агеньчыкі чырванеюць і, урэшце, становяцца белаватымі (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 235). Механоша м. Той, хто вадзіў сляпога і насіў мяшок для міласціны. Хто йдзе, едзе — не мінае; Хто - праснак, хто — грошы; хто старому, а дзяўчаты — Шэлег механошы (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 398). Мецэнат [ад імя рымскага багацея Мецэната, які падтрымліваў паэтаў] м. Багаты апякун навук і мастацтва. Уладальнік маёнтка пан Вашамірскі вярнуўся з-за граніцы і рашыў зрабіцца «мецэнатам мастацтва» (Ю. Пшыркоў — ТСБМ, Ill, 148). Меч [ст.-бел. мечь, мечь - 1. Від халоднай зороі. 2. Зброя наогул. 3. Вайна, змаганне, бой. 4. Мужчынская лінія роднасці і інш.] м. 1. Старадаўняя халодная зороя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў доўгага прамога нажа з дзяржаннем. На сценах вісела дарагая зороя - кальчугі, мячы, дзіды, нават славянскія шаломы, і ўсюды — у шкляных альбо каменных куфрах з адкрытымі вечкамі — ганарліва ззялі крыжы, кароны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброі
4 👁
 ◀  / 658  ▶