даспее. Хлеба мае і не ходзіць Вясною па меркі, Бо зімою ён не лыкаў У карчме з кватэркі (Ян Чачот. *** Як то добра, калі мужык Трэзвы, гаспадарны! - Зан., 30). Мескі [ст.-бел. мескии, мейскии, мейсцкии - гарадскі; польск. miejski], прым. Гарадскі. Паднясі ж, паненачка, дый з белай тарэлкі Чарачку мескай гарэлкі! (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 407). Места, мяста і месца [ст.-бел. место — 1. Горад. 2. Насельніцтва горада і інш.] н. Горад, мястэчка. Ў слаўным месце Берастэчку - Слаўны Бандарэнка, Ўяго дочка- Бандароўна, Пашукаць - паненка (Я. Купала. Бандароўна - 36. тв., V, 81). А гудкі і жалейкі Тваіх местаў і сёлаў Запяюць адназгодна, Пераможна, вясёла (Я. Купала. Летапіснае - 36. тв., IV, 181). Iўсё віравала на крутых вулачках мяста, імкнулася на рынкі, якіх, як і касцёлаў, і цэркваў, было шмат навокал (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 303). [Віктар] (у роздуме):..Бо ён вынюхвае такія Сярод жанчын, нібы лягавы, Іх скрытныя звычайна справы, Якія сабярэ і ўрэшце Разносіць потым па ўсім месце (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 82). He шукай сабе дружакоў Між чужынцаў, між піяўкаў, Hi ў месцы, ні ў палацы, Hi пры лёгкай панскай працы (Я. Купала. He шукай... - 36. тв., Ill, 203). Меставы, прым. Які мае адносіны да места (сучаснае - горад). Чалавек перажагнаўся на далёкія меставыя вежы з крыжамі (К. Чорны-ТСБМ, III, 140). Местачковец м. Жыхар мястэчка. Хлопцы аблазілі ўсе вёскі, сустрэлі нават некалькі местачкоўцаў, распытвалі пра коннікаў, што ноччу ездзілі тут (Г. Шчарбатаў - ТСБМ, III). Зрэдку трапляліся насустрач прахожыя, знаёмыя і незнаёмыя местачкоўцы (М. Машара ТСБМ, III, 140). Адно, народ (сяляне і местачкоўцы) за прыхваснямі дворнымі не пайшоў (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы - 36. тв., VII, 184). Местачковы, прым. Які мае адносіны да мястэчка, уласцівы яму. Рэфармаваны быў гандлёвы трыбунал, у які цяпер увайшлі і яўрэі (выключна гуманная мера, асабліва калі ўлічыць, што тысячы іх местачковых братоў - шаўцоў, лудзільшчыкаў і іншых — па-ранейшаму жывацелі ў самай гаротнай беднасці) (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 368). Аўтобус, пакалыхваючыся з боку на бок, выплыў з калдобістай вулачкі на шырокую местачковую плошчу (В. Адамчык — ТСБМ, III, 140). Узяў ён не з гаспадарскіх ці цяглавых людзей, а з местачковых сабе жонку (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 325). Н у значэнні наз., мн. У карчму хадзілі местачковыя даведвацца ў камісіянераў і пасажыраў аб тым, што дзеецца на свеце. Газет ніхто не чытаў (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 240). I 1 а
Дадатковыя словы
мейскйй, мейсцкйй, мескйй
2 👁